У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Лют 2018

Лукашэнка: Таленавітых людзей у Беларусі ніколі не страцяць

2 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага пытанням падтрымкі і стварэння ўмоў для самарэалізацыі таленавітых людзей. Аб гэтым заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў час размовы з прадстаўнікамі навуковай сферы пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў і атэстатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Таленавітых, здольных людзей мы ніколі не страцім у Беларусі. Я вам клянуся. Я за гэтым вельмі дасканала сачу. Лёс чалавека для мяне - галоўны пастулат. Асабліва таленавітага. Гэта здабытак нашай краіны. Мы не павінны іх страціць", - падкрэсліў беларускі лідар.

У самым пачатку мерапрыемства Прэзідэнт адзначыў, што праведзеная сустрэча - гэта яшчэ і магчымасць размовы са шчырымі людзьмі, якія не крывяць душой, не ўтойваюць пачуццяў і не прыхарошваюць рэчаіснасць. "Мне важна пачуць вашы думкі. Паколькі вам пашанцавала знайсці сябе і свой шлях у дзіўным свеце навукі. Гэта сфера вывучэння прыроды свету і чалавека бясконцая ў сваім змесце, а таму і захапляючая", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Размова сапраўды была вельмі змястоўная і вялася на розныя тэмы. У тым ліку абмяркоўваліся дасягненні ў галіне медыцыны, фарміраванне айчынных навуковых школ і падрыхтоўка новых перспектыўных кадраў, работа па пашырэнні экспарту беларускіх паслуг і прадукцыі, пытанні эфектыўнай сувязі навукі і вытворчасці, дасягненні і далейшыя планы развіцця ў спартыўнай галіне, тэматыка ідэалагічнай работы.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з маючымі адбыцца ў Рэспубліцы Карэя зімовымі Алімпійскімі гульнямі зрабіў асаблівы акцэнт на сферы спорту. Ён падкрэсліў важнасць прыцягнення як дзяцей, так і дарослых да заняткаў масавымі відамі спорту, што ў цэлым садзейнічае фарміраванню здаровай нацыі. Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на ідэалагічны складнік: "Спорт - гэта найвялікшая ідэалогія. Калі ёсць поспех спартсмена, гэта натхняе ўвесь народ. Спартыўныя мерапрыемствы глядзяць мільёны". У гэтым плане адзначана важнасць правільнага псіхалагічнага настрою ў спартсменаў, якія выступаюць за краіну на міжнародных спаборніцтвах і здольныя змагацца за высокія месцы на п'едэстале.

Абмяркоўвалася на сустрэчы і тэма нарматворчасці, прагназавання патрэбнасці ў прыняцці таго ці іншага акта. У гэтым пытанні Аляксандр Лукашэнка выказаўся за больш актыўнае прыцягненне да гэтых працэсаў вядучых экспертаў з навуковага асяроддзя.

У цэлым размова Прэзідэнта з вучонымі прайшла ў вельмі цёплай і дружалюбнай атмасферы. Гэтаму садзейнічаў у тым ліку і пачастунак на сталах - прыгатаваныя па-дамашняму піражкі, чай з варэннем і цукеркамі. Варэнне, як прызнаўся Аляксандр Лукашэнка, з яго запасаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс