У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Крс 2016

Лукашэнка: Сітуацыю з абаротам наркотыкаў удалося пераламаць, але супакойвацца рана

Лукашэнка: Сітуацыю з абаротам наркотыкаў удалося пераламаць, але супакойвацца рана

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прынятыя ў Беларусі сістэмныя меры ў сферы процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў далі магчымасць пераламаць сітуацыю на найбольш небяспечных напрамках, аднак падставы для насцярожанасці захоўваюцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе на тэму процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай краіне, як ні ў якой іншай дзяржаве, створана выразная сістэма, якая вызначае не толькі галаўное ведамства, але і паўнамоцтвы ўсіх адказных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый на гэтым напрамку. Настойлівасць і сістэмныя рашэнні ў сферы процідзеяння распаўсюджванню наркотыкаў сапраўды дазволілі пераламаць сітуацыю на найбольш небяспечных напрамках. Гэта выбіла ў наркадзялкоў глебу з-пад ног у пытаннях вырабу зелля, у прыватнасці з насення маку. Пастаўлена заслона распаўсюджванню спайсаў, што выратавала не адно маладое жыццё", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, падкрэсліў Прэзідэнт, супакойвацца пакуль рана. Беларусь не ізалявана ад астатняга свету, і наркапагроза застаецца. Неабходна прааналізаваць сітуацыю і вызначыць, якія дадатковыя рашэнні патрэбны ў сувязі з гэтай праблемай. "Мы заўсёды ганарымся тым, што наша краіна транзітная, мы атрымліваем ад гэтага пэўныя выгады. Але ў той жа час ёсць вялікі негатыў, і ён, на жаль, павялічваецца, асабліва ў сувязі з падзеямі ва Украіне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым канстатаваў, што больш за ўсё наркотыкаў у Беларусь паступае з тэрыторыі Расіі. "Мы гэта не проста фіксуем, а канфіскоўваем адпаведнае зелле ў наркаманаў і добра разумеем, адкуль усё гэта", - сказаў Прэзідэнт.

Распаўсюджванне наркотыкаў - гэта бяда не толькі для канкрэтнага чалавека або сям'і, але і для грамадства ў цэлым, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Так, за два гады ад перадазіровак у Беларусі памерлі 80 чалавек. "На жаль, паміраюць людзі не проста працаздольнага ўзросту, а моладзь, асабліва ад так званых спайсаў", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што пры падрыхтоўцы дэкрэта нумар 6 "Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў" ён даручаў стварыць у месцах пазбаўлення волі найбольш жорсткія ўмовы для вінаватых у нарказлачынствах. Адпаведная работа праведзена, і на нарадзе плануецца абмеркаваць яе вынікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс