Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Крс 2026

Лукашэнка: страціць Беларусь для Расіі непрымальна, мы бліжэйшыя саюзнікі

Лукашэнка: страціць Беларусь для Расіі непрымальна, мы бліжэйшыя саюзнікі
Фота з архiва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для Расіі непрымальна страціць Беларусь - свайго бліжэйшага саюзніка. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу RT, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бліжэйшыя іх саюзнікі. Страціць сёння Беларусь для Расіі непрымальна. Як у нас раней гаварылі: значыць, вораг будзе стаяць у Смаленску, пад Масквой (у тым выпадку, калі Расія страціць Беларусь. - Заўвага БЕЛТА). Гэта для Расіі непрымальна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што Беларусь і Расія юрыдычна звязаны, і ў выпадку агрэсіі ў адносінах да Беларусі Расія прыменіць свой патэнцыял для абароны саюзніка. "Мы юрыдычна звязаны адзін з адным, і Расія адкрыта заявіла, што яна прыменіць увесь арсенал зброі, абараняючы Беларусь. Гэта ведае ўвесь свет. Амерыка ведае, і Еўропа ведае. Таму сутыкненне з Беларуссю - гэта сутыкненне з Беларуссю і Расіяй", - сказаў беларускі лідар.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на захадзе Расіі створана адпаведная групоўка, якая імгненна падтрымае беларускую армію. "Ну а якая зброя ў іх - вы ведаеце. Таму мы не хочам вайны", - адзначыў Прэзідэнт.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі