Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Apr 2018

Лукашэнка: стратэгічнае супрацоўніцтва з Кубай мае велізарны патэнцыял

Лукашэнка: стратэгічнае супрацоўніцтва з Кубай мае велізарны патэнцыял

20 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мігеля Дыяса-Канеля з выбраннем на пасаду Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што Вы здолееце захаваць і прымножыць дасягненні Рэвалюцыі, стаць надзейнай апорай для гераічнага кубінскага народа ў абароне яго інтарэсаў, паспяхова адстойваць на міжнароднай арэне права краіны на самастойнае развіццё", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Кубай склаліся асаблівыя, саюзніцкія адносіны. "Перакананы, што стратэгічнае двухбаковае супрацоўніцтва, якое дынамічна пашыраецца, мае велізарны патэнцыял. Сумеснымі намаганнямі мы дасягнём яшчэ больш высокіх вынікаў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах узаемадзеяння", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Карыстаючыся выпадкам, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мігеля Дыяса-Канеля з днём нараджэння і пажадаў яму моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і плённай дзейнасці на адказнай дзяржаўнай пасадзе.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама адрасаваў віншавальнае пасланне першаму сакратару Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кубы Раулю Кастра Русу, у якім павіншаваў яго і кубінскі народ з паспяховым завяршэннем электаральнага працэсу і выбраннем новага кіраўніка дзяржавы.

"Вынікі выбараў яскрава прадэманстравалі безумоўную падтрымку грамадзянамі палітычнага курсу, заснаванага на ідэалах Кубінскай Рэвалюцыі, бессмяротных ідэях вялікага Фідэля і выдатных дасягненнях Вашай шматгадовай працы ў якасці Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба, - падкрэсліў беларускі лідар. - Пад Вашым кіраўніцтвам краіна ўзмацнела, на поўны голас заявіла пра сябе на міжнароднай арэне, нарасціла свае лідарскія пазіцыі ў рэгіёне".

Прэзідэнт адзначыў, што дзякуючы сумеснай працы беларуска-кубінскія адносіны выйшлі на якасна новы, стратэгічны ўзровень. Зроблены істотны зачын для інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і развіцця сувязей у навукова-тэхнічнай сферы. "Беларусь з'яўляецца надзейным і прадказальным партнёрам Кубы на еўразійскай прасторы, пры гэтым мы разглядаем вашу краіну як апорную кропку ў рэгіёне Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама выказаў перакананне, што Рауль Кастра Рус, прадаўжаючы сваю адказную дзейнасць на пасадзе першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кубы, застанецца прыхільнікам нарошчвання добрых і ўзаемавыгадных адносін паміж дзвюма краінамі.

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу пацвердзіў намер прымаць усе магчымыя меры для захавання пазітыўнай дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках.

"Заўсёды з цеплынёй узгадваю Вашага брата Фідэля, гістарычнага лідара Кубінскай Рэвалюцыі, а таксама вельмі шаную сяброўскія адносіны з Вамі, якія склаліся за доўгія гады сумеснай працы на карысць нашых дзяржаў і народаў. Спадзяюся, што сёлета змагу асабіста сустрэцца з Вамі на дарагой мне кубінскай зямлі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі