VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Ліп 2020

Лукашэнка: спробы дыскрэдытаваць пакаленне пераможцаў будзем расцэньваць як замах на суверэнітэт

Лукашэнка: спробы дыскрэдытаваць пакаленне пераможцаў будзем расцэньваць як замах на суверэнітэт

2 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Менавіта гераічныя падзеі мінулага фарміруюць нацыянальную ідэнтычнасць народа, аб'ядноўваюць яго. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Таму любыя спробы дыскрэдытаваць пакаленне пераможцаў мы будзем расцэньваць як замах на суверэнітэт, носьбітам якога з'яўляецца і беларускі народ", - падкрэсліў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, трэба разумець, што нашчадкі і ідэйныя паслядоўнікі тых, хто стаяў па другую лінію фронту, не пакінуць спробы перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны або аддаць яе забыццю. "Але мы проста не маем права дапусціць гэта. Не маем права ў імя памяці тых, хто аддаў жыццё за свабоду беларускай зямлі, за сучаснае і будучае нашых дзяцей і ўнукаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прывёў даныя, што гістарыяграфія Вялікай Айчыннай вайны - гэта больш за 260 лагераў смерці, больш за 140 карных аперацый на тэрыторыі Беларусі, больш за тры гады нечалавечых пакут беларусаў у акупацыі - у балотах, зямлянках. Гэта памяць увекавечана ў больш як 8 тыс. помнікаў, у архіўных кінастужках і дакументах, яна жыве ў народнай ініцыятыве "Беларусь памятае".

"Сёння важна не толькі захаваць, але і давесці да ведама ўсе архіўныя фонды. Гэта пакет контраргументаў, які дапаможа будучым пакаленням беларусаў захаваць гераічную спадчыну сваёй краіны", - заявіў Прэзідэнт.

Звяртаючыся да ветэранаў, ён адзначыў, што адноўлены імі мір у краіне захоўваюць як самую вялікую каштоўнасць у жыцці. "І наш святы абавязак - у імя вашага вялікага подзвігу захаваць і перадаць наступным пакаленням мірную, бяспечную і незалежную Беларусь. Нягледзячы на розныя пераплёты сучаснасці, смею вас запэўніць, мы яе захаваем - гэту мірную і незалежную краіну", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход