Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Лют 2025

Лукашэнка ўспомніў, як яго сустракалі ў Ізраілі, хоць апаненты спрабавалі прыпісаць яму антысемітызм

Лукашэнка ўспомніў, як яго сустракалі ў Ізраілі, хоць апаненты спрабавалі прыпісаць яму антысемітызм

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі канфесій успомніў аб сваім візіце ў Ізраіль і аб тым, як яго сустракалі мясцовыя жыхары, хоць апаненты і спрабавалі прыпісаць яму антысемітызм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я помню свой першы візіт у Ізраіль, калі нашы нягоднікі тут, асабліва з ліку нацыяналістаў, увесь час спрабавалі мне прыпісаць антысемітызм. Была разгорнута такая кампанія. Як ехаць у Ізраіль? Думаю: "Ну нічога, народ разумны, зразумеюць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён расказаў, як адразу пасля прылёту ў Ізраіль, літаральна калі ён спусціўся з трапа самалёта, яму паведамілі, што сустрэчы з ім чакае вялікая колькасць мясцовых яўрэяў. Сустрэчу ў выніку было вырашана арганізаваць у вялікай зале гасцініцы, дзе можна было сабраць некалькі соцень прадстаўнікоў ад жадаючых сустрэцца. "З сітуацыі трэба выходзіць. Дамовіліся аб тым, што нехта там растлумачыць людзям і прапануе вызначыцца. Пагадзіліся, прадстаўнікоў паклікалі", - успомніў тыя падзеі беларускі лідар.

Паводле яго слоў, на сустрэчы ў тым ліку закраналі ўклад яўрэяў у перамогу над нацызмам. Аляксандр Лукашэнка тады адкрыта заявіў, што, бадай, нідзе так яўрэі не ваявалі, як у Беларусі. "Трэба было - і помсцілі за сваіх загінулых суайчыннікаў, і ваявалі па-сапраўднаму. Па-нашаму, як бывае ў рускіх, беларусаў - славян. І, вы ведаеце, усе паўсталі і авацыяй гэта ўспрынялі. Вось так вось "антысеміта" сустракалі ў ізраільскай дзяржаве", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён таксама нагадаў, як прымалася рашэнне па стварэнні мемарыяльнага комплексу "Трасцянец", дзе загінула вельмі шмат яўрэяў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Аляксандр Лукашэнка тады выступіў з цвёрдай пазіцыяй не дзяліць загінулых па нацыянальнасці. "Я гавару: "Слухайце, хопіць дзяліць, давайце створым мемарыял там". Гэта ж нашы людзі, нашы грамадзяне. Калі ў прапорцыі ўзяць, то, напэўна, больш, чым у Беларусі, яўрэяў фашысты не знішчылі ні на адной з тэрыторый", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі