Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Врс 2017

Лукашэнка: Спартсмен менш хвалюецца, калі гатовы да спаборніцтваў

Лукашэнка: Спартсмен менш хвалюецца, калі гатовы да спаборніцтваў

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмен менш хвалюецца, калі гатовы да спаборніцтваў. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пашыраным пасяджэнні Выканкама НАК Беларусі па пытанні правядзення II Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пасля кожнага няўдачнага старту ён чуе словы апраўданняў: залішні націск, хваляванне, але гэта частка работы спартсмена. "Ці не вельмі шмат звяртаем увагі на хваляванне атлетаў у ходзе спаборніцтваў? Спартсмен менш хвалюецца тады, калі гатовы да спаборніцтваў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Іван Ціхан таксама хваляваўся. Выходзіў і думаў: як жа мне з медалём з Алімпіяды прыехаць? Але яго хваляванне было на фоне каласальнай праведзенай работы".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу міністра спорту Аляксандра Шамко на тое, што ўжо ў будучым годзе трэба абапірацца на рэзультаты атлетаў, якія змогуць заваяваць узнагароды на Еўрагульнях у 2019 годзе. "Калі гэтыя спартсмены ў наступным годзе нічога не пакажуць, то ў 2019-м і абапірацца не будзе на каго", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама нагадаў міністру спорту і кіраўніку федэрацыі па лёгкай атлетыцы Вадзіму Дзевятоўскаму аб няўдачным выступленні ў 2017 годзе на чэмпіянаце свету ў Лондане і вылеце з суперлігі каманднага чэмпіянату Еўропы нацыянальнай зборнай. "Калі кіраўнік па відзе спорту адпраўляе атлета на чэмпіянат, а спартсмен не паказвае нават свой рэзультат, напрыклад, не ўзяла вышыню, з якой на трэніроўках лёгка спраўлялася, - апраўданняў не трэба, апраўдвайцеся медалямі", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да кіраўнікоў федэрацый па відах спорту.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў, што грошы на спорт ёсць, але атрымаць іх можна толькі пад канкрэтны рэзультат.

Прэзідэнт не падтрымаў ідэю развіцця невялікай групы відаў спорту. "Гэта няправільны, бесталковы падыход, - лічыць ён. - Нам не толькі патрэбны медалі на Алімпійскіх гульнях, мы не павінны страціць спорт па ўсіх напрамках. Галоўную ўвагу, вядома, неабходна ўдзяляць відам, якія прыносяць узнагароды на Гульнях, а астатніх падтрымліваць, асабліва калі атлеты ў гэтых відах дадуць высокі рэзультат". Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад выступлення на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра Уладзіслава Ганчарова, дзякуючы рэзультату якога скачкам на батуце цяпер надаецца пільная ўвага.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі