Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Feb 2015

Лукашэнка: Cлова літаратараў павінна садзейнічаць кансалідацыі грамадства перад тварам пагроз ХХI стагоддзя

Лукашэнка: Cлова літаратараў павінна садзейнічаць кансалідацыі грамадства перад тварам пагроз ХХI стагоддзя

11 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХХII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Не адно пакаленне беларусаў выхавана на кнігах, героі якіх станавіліся прыкладам для пераймання, дапамагалі фарміраваць характар, вучылі адданасці Радзіме, уменню знаходзіць выйсце з няпростых жыццёвых сітуацый", - гаворыцца ў прывітанні.

"Для нас выключна важна, каб удумлівае, чулае слова літаратараў і ў далейшым служыла сцвярджэнню прынцыпаў маралі, пачуцця адказнасці чалавека за лёс сваёй краіны, вучыла міласэрнасці і дабру, садзейнічала кансалідацыі грамадства перад тварам выклікаў і пагроз XXI стагоддзя", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы шчыра пажадаў удзельнікам і гасцям форуму плённай работы, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі