Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Dec 2015

Лукашэнка: Сярод удзельнікаў Каляднага дзіцячага лёгкаатлетычнага свята ёсць будучыя чэмпіёны

Лукашэнка: Сярод удзельнікаў Каляднага дзіцячага лёгкаатлетычнага свята ёсць будучыя чэмпіёны

26 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сярод удзельнікаў Каляднага дзіцячага лёгкаатлетычнага свята "300 талентаў для Каралевы" ёсць будучыя чэмпіёны, якія пацвердзяць на сусветных арэнах імідж Беларусі як спартыўнай дзяржавы. Упэўненасць у гэтым выказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 снежня, адкрываючы свята.

"Ад усёй душы вітаю вас на Калядным лёгкаатлетычным свяце. Мне вельмі прыемна, што не на хакей, а на лёгкаатлетычнае мерапрыемства ў зімовы час мы сабраліся, каб на гэтым свяце спорту сустрэць Новы год", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, лёгкую атлетыку не дарма называюць "каралевай спорту". Яна вызначаецца найбольшай масавасцю ўдзельнікаў, вялікай колькасцю спаборніцтваў і рэкордаў. Як падкрэсліў Прэзідэнт, на Алімпійскіх гульнях ні ў адным відзе спорту не разыгрываецца столькі медалёў, колькі ў лёгкай атлетыцы. "Лёгкая атлетыка карыстаецца вялікай увагай балельшчыкаў і з'яўляецца асновай для ўсіх відаў спорту. Сёння тут, у новым лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, трыста самых моцных і спрытных хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Беларусі пакажуць нам свае спартыўныя здольнасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Упэўнены, што сярод вас ёсць будучыя чэмпіёны, якія пацвердзяць на сусветных арэнах імідж нашай дзяржавы як спартыўнай дзяржавы. Мы вельмі спадзяёмся, што вы станеце прадаўжальнікамі славутых традыцый сваёй краіны". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нават калі некаторыя юныя ўдзельнікі гэтага мерапрыемства не пойдуць у прафесійны спорт, а будуць проста займацца для сябе, то гэта ўсё роўна прынясе вялікую карысць дзяржаве, паколькі краіне патрэбны разумныя і фізічна моцныя людзі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі