Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Стд 2021

Лукашэнка: сёння, калі свет становіцца ўсё больш агрэсіўным, асабліва важна цвёрда стаяць на сваёй зямлі

Лукашэнка: сёння, калі свет становіцца ўсё больш агрэсіўным, асабліва важна цвёрда стаяць на сваёй зямлі

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння, калі свет становіцца ўсё больш агрэсіўным, асабліва важна цвёрда стаяць на сваёй зямлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лаўрэатаў сённяшніх прэмій Аляксандр Лукашэнка назваў гонарам нацыі. Паводле яго слоў, менавіта такія людзі пішуць гісторыю. "Такія добрыя справы і пачынанні, як вашы, застаюцца ў памяці народа, даюць будучым пакаленням маральны і духоўны арыенцір, вядуць да новых высокіх мэт. І летапіс жыцця беларусаў прадаўжаецца", - адзначыў Прэзідэнт.

"Сёння, калі свет становіцца ўсё больш агрэсіўным, асабліва важна цвёрда стаяць на сваёй зямлі, помніць, што тут вякамі жыў беларускі народ і будзе жыць, адчуваць сябе адным цэлым з пакаленнямі розных эпох, разумець, што ў нас ёсць свой шлях. Яго пачыналі вялікія людзі, мы яго прадаўжаем, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - І ведаючы, праз якія выпрабаванні праходзілі нашы продкі, як гераічна адстойвалі сваю зямлю ў войнах, як, не маючы дзяржаўнасці, захавалі культурныя традыцыі і духоўныя каштоўнасці, мы бачым галоўнае".

На час цырымоніі на сцэну Палаца Рэспублікі вынеслі нацыянальныя рэліквіі Беларусі - копію Крыжа Ефрасінні Полацкай і адноўлены нядаўна Тураўскі крыж. Аляксандр Лукашэнка адзначыў сімвалічнасць моманту. "Няхай адноўлены Тураўскі крыж, як і раней адроджаны Крыж Ефрасінні Полацкай, будзе яшчэ адной унікальнай святыняй, што ахоўваюць нас на гэтым шляху", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі