Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Ліп 2021

Лукашэнка: рост сусветных цэн на прадукты харчавання павінен стаць дадатковай магчымасцю для эканомікі

Лукашэнка: рост сусветных цэн на прадукты харчавання павінен стаць дадатковай магчымасцю для эканомікі

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рост сусветных цэн на прадукты харчавання павінен стаць дадатковай магчымасцю для эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях арганізацыі ўборачнай кампаніі 2021 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўны фактар, на які трэба звяртаць увагу, у тым, што харчаванне як ніколі сёння вырасла ў цане. Попыт неймаверны", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што, паводле розных ацэнак, амаль 1 млрд людзей у свеце галадаюць, а таму попыт на харчаванне і адсюль цэны на прадукты харчавання будуць расці. "Вядома, гэта дрэнна. У планетарным маштабе гэта дрэнна. Але для нас гэта павінна стаць дадатковай магчымасцю паправіць эканамічнае становішча ў краіне і нарэшце атрымаць хоць невялікую аддачу ад таго, чым мы балелі кожны год. А мы балелі за нашых сялян, аграпрамысловы комплекс, укладвалі туды вялікія грошы. І, як бачыце, не дарэмна. Але пажадана атрымаць максімальную аддачу. Вось у чым заключаецца момант сённяшняга дня", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Такім чынам, кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў актуальнасць моманту для правядзення нарады, хоць сама па сабе тэма ўборачнай традыцыйна абмяркоўваецца ў гэты час з году ў год. "Традыцыйна - гэта, па-першае. Але ўсё ж такі галоўны складнік прычыны нашай сённяшняй сустрэчы з вамі ў тым, што год асаблівы. І не таму, што надвор'е ў нас асаблівае. Яно кожны год у нас асаблівае, паколькі мы займаемся сельскай гаспадаркай ў зоне рызыкоўнага земляробства. Надвор'е заўсёды падносіць нам сюрпрызы, яно няўстойлівае", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі