Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Apr 2017

Лукашэнка: Рэзідэнтамі "Вялікага каменю" павінны станавіцца самыя перадавыя кампаніі сусветнага ўзроўню

Лукашэнка: Рэзідэнтамі

18 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Рэзідэнтамі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" павінны станавіцца самыя перадавыя кампаніі сусветнага ўзроўню. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час Старшыня КНР Сі Цзіньпін, наведваючы індустрыяльны парк "Вялікі камень", назваў яго жамчужынай Шаўковага шляху. "Мы не можам разам з вамі ствараць там прадпрыемствы і эканоміку мінулага. Туды трэба прыцягнуць для работы самыя перадавыя кампаніі сусветнага ўзроўню з эканомікай заўтрашняга дня. "У адваротным выпадку прадпрыемствы не змогуць канкурыраваць на еўрапейскім рынку, ды і на рынку постсавецкай прасторы, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы аб гэтым дамаўляліся першапачаткова. І мы з таварышам Сі Цзіньпінам прытрымліваемся да гэтага часу такой палітыкі і практыкі".

Прэзідэнт прапанаваў высокаму госцю з Кітая падрабязна абмеркаваць далейшае станаўленне індустрыяльнага парка. Галоўнае ў гэтым пытанні - прыцягненне інвестараў. "Мы ствараем магутную інфраструктуру і прадастаўляем сур'ёзныя прэферэнцыі. Важна, каб усё гэта дало вынік у выглядзе прыходу высокіх тэхналогій, стварэння экспартна арыентаваных вытворчасцей з гарантаваным рынкам збыту", - звярнуў увагу беларускі лідар.

У сваю чаргу Чжан Дэцзян падкрэсліў, што поўнасцю падзяляе пазіцыю Аляксандра Лукашэнкі, якая датычыцца развіцця "Вялікага каменю". "Парк мае ўсе ўмовы для прыцягнення інвестыцый, таму мы павінны актывізаваць гэту работу, - сказаў ён. - Мы павінны прапагандаваць і рэкламаваць наш індустрыяльны парк, каб высокатэхналагічныя прадпрыемствы сталі яго рэзідэнтамі".

Бакі таксама адзначылі, што стварэнне ў Беларусі сумеснага індустрыяльнага парка стала палітычным праектам. І гэта толькі пачатак, першы крок на шляху да будучых яшчэ больш маштабных здзяйсненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі