Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Чэр 2015

Лукашэнка: Развіццё сучаснага грамадства не можа быць па-за спортам

Лукашэнка: Развіццё сучаснага грамадства не можа быць па-за спортам

 13 чэрвеня, Баку /Кар. БЕЛТА/. Развіццё сучаснага грамадства не можа быць па-за спортам. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня ў Баку на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Патрыкам Хікі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мне даводзіцца па абавязку службы і спортам займацца, і адказваць за спорт, яго арганізацыю. І наогул развіццё сучаснага грамадства звязана выключна са спортам. Гэта не толькі здароўе, але і настрой чалавека", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Патрык Хікі даў высокую ацэнку развіццю спартыўнай інфраструктуры ў Беларусі. "У вас цудоўныя спартыўныя збудаванні і аб'екты. Таму што вы і самі займаецеся спортам", - сказаў ён. Прэзідэнт ЕАК таксама адзначыў, што чуў самыя добрыя ацэнкі аб праведзеным у Мінску чэмпіянаце свету па хакеі.

Лукашэнка: Развіццё сучаснага грамадства не можа быць па-за спортамБакі таксама абмеркавалі арганізацыю і правядзенне ў Баку першых Еўрапейскіх гульняў. "Азербайджан арганізацыяй гэтага мерапрыемства паказаў свой узровень і ўцёр нос усім тым, хто нападаў. Гэта нармальная міралюбівая краіна, якая стала на шлях развіцця, з цудоўным кіраўніцтвам і Прэзідэнтам, які хоча зрабіць дабро сваёй краіне. Таму крытыкуй яго, не крытыкуй, але ён робіць добрую справу для сваёй краіны, свайго народа і, як мы ўбачылі, для ўсёй Еўропы. А крытыкаваць нас заўсёды будуць. Крытыкаваць лягчэй, чым рабіць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка: Развіццё сучаснага грамадства не можа быць па-за спортам"Не магу не пагадзіцца. Некалькі тыдняў таму мы выступалі ў еўрапарламенце ў Бруселі. І яны выступілі з крытыкай у адрас нашага камітэта за тое, што мы праводзім гульні ў Азербайджане. І тады я ім сказаў: пачакайце, вы гаворыце ад асобы 28 краін. А мы прадстаўляем 50 краін Еўропы. Таму давайце паважаць усіх", - сказаў Патрык Хікі.

"Вельмі моцны аргумент", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Развіццё сучаснага грамадства не можа быць па-за спортамКіраўнік беларускай дзяржавы пасля завяршэння сустрэчы ўзнагародзіў Патрыка Хікі медалём Францыска Скарыны за асабісты ўклад у развіццё беларускага алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі