У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Снж 2015

Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Рымскім Францыскам

Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Рымскім Францыскам

4 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Рымскім Францыскам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня ў час сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Беларусі Клаўдыа Гуджэроці, якая адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі папрасіў перадаць Папе Рымскаму, што чакае сустрэчы з ім. "У нас будзе аб чым пагаварыць з гэтым паважаным чалавекам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён высока ацаніў дзейнасць Клаўдыа Гуджэроці ў Беларусі: "Вы нас заўсёды падтрымлівалі. Мы з вамі шмат зрабілі для ўстанаўлення добрых сувязей, і ў перспектыве, я думаю, мы зробім усё для таго, каб адбыліся мае сустрэчы з Папам Рымскім на самым высокім узроўні. Я яго вельмі паважаю. Чэрпаю інфармацыю са сродкаў масавай інфармацыі, з яго паездак, заяў. Пазіцыя яго мне падабаецца, пачынаючы ад павагі да бяднейшых слаёў насельніцтва, барацьбы з карупцыяй, а таксама адносна сумленнасці і справядлівасці. Я рады, што сёння ў католікаў такі кіраўнік".

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: "Вы бачыце, што мы робім усё, каб у нашых католікаў было не горш, чым у іншых. Гэта і духоўная тэалагічная акадэмія, дзе мы павінны рыхтаваць сваіх свяшчэннаслужыцеляў (а пакуль італьянцы нам дапамогуць). Мы з вамі ўжо гаварылі аб гэтым. Мы вітаем любога свяшчэннаслужыцеля, які прыедзе на нашу зямлю і будзе паважаць наш народ, будзе працаваць у інтарэсах нашай дзяржавы, як гэта вы заўсёды рабілі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску