Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Сак 2018

Лукашэнка разлічвае на пазітыўнае развіццё адносін з Расіяй у час новага прэзідэнцкага тэрміну Пуціна

Лукашэнка разлічвае на пазітыўнае развіццё адносін з Расіяй у час новага прэзідэнцкага тэрміну Пуціна

23 сакавіка, Мцхета /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на пазітыўнае развіццё беларуска-расійскіх адносін у час новага прэзідэнцкага тэрміну Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння ў інтэрв'ю прадстаўнікам грузінскага тэлебачання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я чакаю заўсёды пазітыву. З Прэзідэнтам Пуціным мы размаўлялі адразу ж пасля выбараў. І мы, зразумела, закранулі некаторыя злабадзённыя пытанні, якія трэба вырашаць і якія, магчыма, нават не прэзідэнтаў пытанні. Але мы іх абмяркоўвалі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца агульнага кантэксту адносін з Расіяй і перспектыў іх развіцця, у Прэзідэнта Беларусі ў гэтым плане няма сумненняў. "У мяне добрыя адносіны з Прэзідэнтам (Уладзімірам Пуціным. - Заўвага БЕЛТА). Калі пытанні ўзнікалі і дзесьці накопліваліся, не было таго выпадку, каб мы не вырашылі сітуацыю. На жаль, накопліваюць пытанні і міністры, і ўрады з двух бакоў. Тады нам даводзіцца падключацца. На жаль. Гэтага быць не павінна. І мы часта аб гэтым гаворым на нашых сумесных беларуска-расійскіх мерапрыемствах, што міністры і ўрады павінны ўсё ж такі вырашаць пытанні і не выносіць іх на верхні ўзровень. Але гэта жыццё, нікуды ад гэтага не дзенешся", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Ён дадаў, што пытанні ў беларуска-расійскіх адносінах узнікаюць, і звязаны яны з канкурэнцыяй, развіццём рыначнай эканомікі. Але ў сферы палітыкі такіх праблем паміж бакамі няма.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі