Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2022

Лукашэнка расказаў, калі Расія павінна была забраць свае войскі з поўдня Беларусі

Лукашэнка расказаў, калі Расія павінна была забраць свае войскі з поўдня Беларусі

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з членамі Савета бяспекі і кіраўніцтвам Савета Міністраў расказаў, чаму ў існуючай абстаноўцы папрасіў Расію пакінуць частку сваіх войскаў на поўдні Беларусі, і калі іх меркавалася вывесці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У існуючай абстаноўцы я папрасіў Прэзідэнта Расіі пакінуць толькі частку сіл для прыкрыцця менавіта Гомельскага напрамку. Таму што сярэдзіна нашай граніцы з Украінай - гэта непраходныя гушчары і балоты, рэкі. Брэсцкі напрамак у нас ёсць чым прыкрыць, там добрая брыгада дыслацыравана і не толькі. Але Гомельскі напрамак і іншыя ў сувязі з тым, што мы ніколі не збіраліся ваяваць з Украінай і ніколі не думалі, што з Украіны будуць нам пагражаць, мы ніколі там не дыслацыравалі Узброеныя Сілы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама расказаў, калі меркавалася вывесці астатнія расійскія войскі. "Я паабяцаў Прэзідэнту Расіі: забярэш гэтыя войскі, калі мы па сваім плане... Мы яшчэ за некалькі месяцаў да канфлікту Расіі з Украінай паставілі пытанне аб стварэнні паўднёвага аператыўнага напрамку. Мы праводзілі публічна нараду пад маім кіраўніцтвам, вызначыліся, якія ўзброеныя сілы, войскі і тэхніка павінны там знаходзіцца. Гэта было загадзя спланавана. Зрабіць мы гэта не паспелі. І наогул мы планавалі аж на два гады гэта ўсё расцягнуць, разумеючы, што нам няма чаго дзяліць з Украінай. Але, на жаль, калі такая палітыка, трэба абараняцца", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы ўзмацнялі пагранічныя войскі, стварылі там манеўраныя групы, і генералу Лапо (кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) была пастаўлена задача: як толькі можна, наколькі гэта магчыма, але прыкрыць дзяржаўную граніцу з Украінай. Павінен сказаць, што вы з гэтым паспяхова спраўляліся. Але сітуацыя запатрабавала ўзмацнення армейскім кантынгентам паўднёвага напрамку. Яшчэ раз падкрэсліваю: таму я папрасіў Пуціна затрымаць, асабліва на Мазырскім, Гомельскім напрамку некаторыя падраздзяленні".

"Абсалютна сумленна і адкрыта заяўляю, што ў Лунінцы мы пакінулі некалькі штурмавікоў, мы пакінулі некалькі верталётаў, пару самалётаў у Гомелі і некалькі самалётаў у Баранавічах. Таксама засталіся падраздзяленні расійскіх Узброеных Сіл (на той час, на канец лютага), якія былі дыслацыраваны на чарнобыльскім, скажам так, напрамку. Напрамак Мазыр - Гомель з выхадам на Чарнобыль. Вось такія ўзброеныя сілы (расійскія. - Заўвага БЕЛТА) засталіся на нашай тэрыторыі. Каля 10 усяго толькі тысяч", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што ва Украіне на граніцы з Беларуссю на той час было ўжо ў два разы больш войскаў. "І не толькі гэта. Да нашай граніцы, што ніколі не было характэрна для Украіны, былі падцягнуты цяжкія ўзбраенні, ракетныя ўзбраенні, у тым ліку "Кропка-У".

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі папрасіў Уладзіміра Пуціна пакінуць пасля вучэнняў на поўдні Беларусі некаторыя часці расійскай арміі, той спачатку адзначыў, што раней жа заяўлялася аб планах вываду войскаў. "Я кажу: мы можам заяўляць што хочаце, але разведданыя сведчаць аб канцэнтрацыі войскаў на поўдні. Пераправер", - расказаў падрабязнасці беларускі лідар.

Пасля пераправеркі інфармацыі кіраўнік расійскай дзяржавы сказаў: "Так, ты маеш рацыю, мы павінны пакінуць частку Узброеных Сіл Расіі, каб яны разам з тваімі там узаемадзейнічалі". І дадаў: гэта будзе дадатковым сігналам для ўкраінскіх улад, што жартаваць мы не маем намеру, можа, яны адумаюцца - цытата ад Прэзідэнта Расіі. Не адумаліся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі