Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Dec 2019

Лукашэнка расказаў, чым Беларусь каштоўная для Расіі

Лукашэнка расказаў, чым Беларусь каштоўная для Расіі

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Рэха Масквы" Аляксею Венядзіктаву расказаў, чым Беларусь каштоўная для Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Долары замест расійскіх рублёў

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь купляе ў Расіі тавары і энергарэсурсы за долары. Паводле яго слоў, у свой час беларускі бок прапаноўваў весці разлікі ў расійскіх рублях (паколькі ў Расіі заяўляюць аб неабходнасці адзінай валюты), аднак атрымаў адмову. "Не - хочацца долары. Я гавару: вось сутнасць вашага валютнага саюза", - расказаў Прэзідэнт.

Аляксей Венядзіктаў здзівіўся такой сітуацыі. "Вы не жартуеце?" - спытаў ён.

"Я вам сумленна кажу. На гэта ў іх, праўда, адказу няма. Вы здзівіліся - правільна. Гэта дзіўным здаецца: мы купляем у вас газ - шукаем долары", - адказаў кіраўнік дзяржавы.

Падтрымка расійскіх прадпрыемстваў

Беларусь закупляе ў Расіі не толькі нафту і газ, але і шырокую лінейку камплектуючых для сваёй машынабудаўнічай галіны. На расійскіх прадпрыемствах, якія арыентаваны на супрацоўніцтва з Беларуссю, працуюць амаль 10 млн чалавек, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Калі палічыць іх разам з сем'ямі, то прыкладна 40 млн расіян добра ведаюць, што беларусы купляюць у іх тавары для фінішнай вытворчасці. "Гэта важна? Гэта важна", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Супрацоўніцтва ў ваеннай сферы

"На тэрыторыі Беларусі дзве расійскія ваенныя базы. Колькі вы нам заплацілі за гэтыя базы за гэты час пасля распаду Савецкага Саюза?" - спытаў Прэзідэнт у субяседніка.

"Тайна дзяржаўная. Не ведаю", - прызнаўся Аляксей Венядзіктаў.

"Гэта не тайна. Нуль, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Напрыклад, за Байканур толькі афіцыйна вы плаціце амаль $200 млн. За тое, каб запускаць адтуль ракеты. Яшчэ і горад утрымліваеце".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь ніколі не настойвала на тым, каб Расія плаціла за размяшчэнне сваіх падраздзяленняў. "Абарона беларусаў і расіян - гэта святое", - заявіў ён.

Каб прыкрываць Расію на заходнім напрамку, Беларусь вымушана купляць у яе "аўтаматы", канстатаваў Прэзідэнт. Расійскі бок не гатовы быў аказаць тут падтрымку сваім беларускім партнёрам. "Мы цяпер закупляем у іх, па-мойму, 12 або 14 самалётаў Су-30 за ўласныя грошы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі