Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Чэр 2020

Лукашэнка: работу банкаў са спажыўцамі трэба ацэньваць нараўне з паслугамі ЖКГ або меддапамогай

Лукашэнка: работу банкаў са спажыўцамі трэба ацэньваць нараўне з паслугамі ЖКГ або меддапамогай

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работу банкаў са спажыўцамі трэба ацэньваць гэтак жа, як цяпер ацэньваецца задаволенасць людзей паслугамі ЖКГ або аказаннем медыцынскай дапамогі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час нарады аб мерах падтрымкі рэальнага сектара эканомікі з боку банкаўскай сістэмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што банкаўскую сістэму неабходна ацэньваць з пункту гледжання задаволенасці спажыўцоў яе работай. "Такая ацэнка павінна быць не толькі ў ЖКГ або, дапусцім, медыкаў. Чым вы лепшыя? Працуеце з людзьмі штодзённа", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пакуль на дзейнасць банкаў ёсць нараканні з боку як фізічных, так і юрыдычных асоб. Кіраўнік дзяржавы выказаў занепакоенасць наконт усё большай колькасці выпадкаў кібермахлярстваў, спісання сродкаў з банкаўскіх картак і да гэтага падобных злачынстваў. "У Газпрамбанку дайшлі да таго, што на паўдня або на дзень (мы цяпер правяраем гэту інфармацыю) змянілі курс, каб работнікі банка змаглі памяняць грошы на долары па меншым курсе, і вечарам паднялі курс назад, - прывёў прыклад Прэзідэнт. - Чаму Нацбанк гэтага не бачыў?" Акрамя таго, вядомы выпадкі, калі ў гэтым банку людзі атрымлівалі крэдыты на спажывецкія патрэбы пад абяцаныя 4 працэнты, а пры вяртанні даводзілася аддаваць па стаўцы пад 80 працэнтаў гадавых. "Махляры, абдзіралі людзей і грошы выводзілі ў Латвію", - пракаменціраваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што прадпрыемствы часта скардзяцца на завышаныя расцэнкі на банкаўскія паслугі. Напрыклад, эквайрынг (безнаяўная аплата ў магазіне, у інтэрнэце або праз тэлефон). "Куды глядзіць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, урад?" - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся да кіраўніка МАРГ, ён запатрабаваў за кароткі тэрмін (да верасня) навесці парадак у банкаўскай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі