Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Сак 2017

Лукашэнка: Работа праваахоўнікаў па прафілактыцы правапарушэнняў павінна быць дзейснай

Лукашэнка: Работа праваахоўнікаў па прафілактыцы правапарушэнняў павінна быць дзейснай

10 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Работа праваахоўнікаў па прафілактыцы правапарушэнняў павінна быць практычнай і дзейснай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па разглядзе вынікаў дзейнасці праваахоўных органаў у 2016 годзе і пытанняў аптымізацыі праваахоўнай і судовай сістэм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праблем у сферы праваахоўнай дзейнасці, на жаль, яшчэ хапае. Перш за ўсё, у пытаннях забеспячэння належнага ўзаемадзеяння ў працэсе прафілактыкі і папярэджання правапарушэнняў, раскрыцця і расследавання злачынных дзеянняў, выключэння дубліравання і фармалізму ў рабоце, паўнаты пакрыцця ўрону, нанесенага злачынствамі, - сказаў Прэзідэнт. - Асабліва я хацеў бы падкрэсліць пытанне прафілактыкі".

Пры гэтым, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, праваахоўныя органы не павінны займацца аднымі размовамі - гэтага недастаткова. Прафілактычная работа павінна быць практычнай і дзейснай.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на гэта звярталася ўвага пры разглядзе дэкрэта нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" на нядаўняй нарадзе. "Менавіта гэты дэкрэт якраз накіраваны на прафілактыку. Гэта магутнае прафілактычнае дзеянне. Я звяртаў увагу нашага міністра ўнутраных спраў перш за ўсё на гэту праблему. Чаму? Таму што чалавек непрацуючы (вы лепш за мяне гэта ведаеце) - гэта будучы злачынец, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Павінны быць дзейсныя рычагі ўздзеяння ў плане прафілактычнай работы па недапушчэнні злачынстваў у будучым. Гэта не толькі нашы размовы і ўгаворванні".

Лукашэнка: Работа праваахоўнікаў па прафілактыцы правапарушэнняў павінна быць дзейснайАкрамя таго, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, трэба ўдзяляць асаблівую ўвагу негатыўным працэсам, якія адбываюцца вакол Беларусі.

"Тэрарыстычныя акты ў краінах Заходняй Еўропы, у тым ліку якія ўчыняюцца радыкальна новымі спосабамі. Кібератакі на аб'екты інфраструктуры дзяржаў, патокі мігрантаў, ваенны канфлікт ва Украіне. Гэтыя фактары не могуць не закранаць інтарэсы Беларусі. Таксама як і не могуць таму намі не ўлічвацца, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Ужо сёння беларускае грамадства сутыкнулася з раней невядомымі злачыннымі праявамі. Таму нам неабходна своечасова і эфектыўна адказваць на ўсе рызыкі, выклікі і пагрозы бяспецы нашых грамадзян і дзяржавы".

На сённяшняй нарадзе плануецца разгледзець вынікі работы праваахоўных органаў у мінулым годзе, а таксама пытанні іх далейшага развіцця. Прэзідэнт звярнуў увагу: "Гэта мерапрыемства традыцыйнае, паколькі ў тым ці іншым фармаце такія нарады з праваахоўнымі органамі мы праводзілі і раней. Што яго вызначае - гэта максімальна шырокае прадстаўніцтва ўсіх галін улады. Гэта маё патрабаванне, паколькі пытанні забеспячэння бяспекі грамадзян - найважнейшыя для любой дзяржавы.

Лукашэнка: Работа праваахоўнікаў па прафілактыцы правапарушэнняў павінна быць дзейснайРазам з тым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі абстаноўка ў сферы забеспячэння грамадскай бяспекі і аховы правапарадку ў цэлым стабільная і кантралюемая. За апошнія 10 гадоў злачыннасць знізілася практычна ў два разы. Расце і раскрывальнасць злачынных дзеянняў. Паводле апошніх міжнародных ацэнак, у глабальных рэйтынгах вяршэнства права і процідзеяння карупцыі Беларусь значна палепшыла свае пазіцыі і знаходзіцца на больш высокіх месцах у параўнанні не толькі з краінамі СНД, але і шэрагам еўрапейскіх дзяржаў.

Такая дадатная дынаміка, на думку кіраўніка дзяржавы, шмат у чым абумоўлена сістэмнымі пераўтварэннямі ў праваахоўнай і судовай сферы, якія праведзены ў апошнія гады. Гэта стварэнне Следчага камітэта і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, утварэнне адзінай сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі пад кіраўніцтвам адзінага вышэйшага судовага органа - Вярхоўнага суда.

"У выніку гэтых пераўтварэнняў у нас сфарміраваны выразныя, сучасныя падыходы да арганізацыі дзейнасці праваахоўных органаў, размежавання іх кампетэнцыі, збалансаванасці намаганняў па забеспячэнні законнасці і правапарадку, - растлумачыў беларускі лідар. - Калі гэта не так і ёсць нейкія тут пытанні з перасячэннем функцый, нехта некім незадаволены або нехта некаму перашкаджае працаваць, прашу на гэту тэму выказацца і ні ў якім выпадку не замоўчваць праблемныя пытанні ў плане сістэмнасці, скаардынаванасці і зладжанасці дзеянняў праваахоўных органаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі