Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Стд 2016

Лукашэнка: Работа міліцыі дае магчымасць забяспечыць належны ўзровень грамадскай бяспекі

Лукашэнка: Работа міліцыі дае магчымасць забяспечыць належны ўзровень грамадскай бяспекі

28 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Работа міліцыі дае магчымасць забяспечыць належны ўзровень грамадскай бяспекі ў краіне, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на калегіі МУС па выніках работы органаў унутраных спраў за 2015 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта пацвярджаюць вынікі работы ўсіх структур МУС у 2015 годзе. "Вы ўпэўнена кантралюеце абстаноўку, вы здольны папярэдзіць абвастрэнне крымінагеннай сітуацыі, абараніць грамадства, кожнага грамадзяніна ад любых замахаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Я нават часам так стаўлю перад сабой пытанне: не дай бог узнікла б нейкая надзвычайная сітуацыя, мы змаглі б з міліцыяй адрэагаваць? І адразу сабе адказваю: абсалютна! Міліцыя стала зусім іншай, - лічыць Прэзідэнт. - Я абсалютна ўпэўнены, што, калі трэба, амаль сто працэнтаў складу нашай міліцыі гатовы належным чынам адрэагаваць у любой кропцы на дэстабілізацыю і навесці парадак". Пры гэтым кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў рабоце міліцыі яшчэ ёсць недахопы, якія трэба выпраўляць.

"Па выніках вашай работы грамадзяне ацэньваюць здольнасць улады забяспечыць правапарадак у краіне, асабістую бяспеку, абарону законных правоў і інтарэсаў. Важнейшыя крытэрыі гэтай ацэнкі - магчымасць спакойна знаходзіцца ў любы час на вуліцах, быць упэўненым у бяспецы дзяцей, не апасацца за захаванасць сваёй маёмасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка прывёў даныя незалежнага сацыялагічнага даследавання, згодна з якім амаль 80 працэнтаў грамадзян выказалі ўпэўненасць у сваёй бяспецы. На думку Прэзідэнта, гэта сведчыць аб тым, што народ высока ацэньвае работу міліцыі. "Я цудоўна разумею, што і сярод работнікаў ДАІ, і сярод міліцэйскага складу, чыноўніцкага - людзі розныя. Але ў цэлым нават не толькі наш народ, але і госці ацэньваюць вашу работу нядрэнна. За гэта я вам вельмі ўдзячны", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі