Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Sep 2021

Лукашэнка: прыняцце саюзных праграм будзе прарывам

Лукашэнка: прыняцце саюзных праграм будзе прарывам
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта Расіі

9 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прыняцце саюзных праграм будзе прарывам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, мы добра папрацуем. Напэўна, ужо ў нас работы засталося менш, чым у былыя нашы сустрэчы. Яны працягваліся вельмі доўга. І па 5, і па 8 гадзін. Таму што тады даводзілася нам, можна сказаць, як "бульдозеры" праходзіць, каб расчысціць дарогу для ўрадаў і экспертаў. Яны папрацавалі, але ўвесь час натыкаліся на праблемы, якія не маглі вырашыць або прыняць рашэнне", - адзначыў беларускі лідар.

Ён нагадаў гісторыю пытання, як усё пачыналася ў Сочы. Тады лідары краін па запатрабаванні народаў і ў адказ на крытыку, што няма дынамікі ў Саюзнай дзяржаве, "накрэслілі" больш за 30 дарожных карт. "Схематычна прадставілі. Потым, працуючы над гэтымі картамі, прыйшлі да высновы (больш як год таму), што нам патрэбны канкрэтныя планы, а ўжо не нейкія схемы, і мы перайшлі на саюзныя праграмы. І вось сёння атрымалася, што мы гатовы абмеркаваць ужо на апошняй стадыі 28 праграм. Гэта вельмі шмат. Гэта асноўныя буйныя тэмы і напрамкі нашага супрацоўніцтва, каб даць магчымасць урадам заўтра (на саюзным Саўміне. - Заўвага БЕЛТА) яшчэ раз на экспертным і ўрадавым узроўні разгледзець іх. Калі яны прымаюць, то на Вышэйшым дзяржсавеце, як мы дамаўляліся з вамі (магчыма, у канцы кастрычніка), прымем канчаткова гэтыя праграмы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта будзе прарыў. Прарыў у многіх сферах. Гэта не тайна. Мы апублікуем гэтыя праграмы, пакажам, па якіх напрамках мы працавалі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Мы рухаемся, як і ўсе цывілізаваныя краіны. Толькі разам, толькі ў саюзе, родныя дзяржавы, блізкія народы. Практычна адзіны народ: ад аднаго кораня і рускія, і беларусы. Мы робім сваю справу, а яны (грамадзяне дзвюх краін. - Заўвага БЕЛТА) ужо няхай нас ацэньваюць", - дадаў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі