Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Чэр 2018

Лукашэнка прапануе Расіі вызначыцца з фарматам прысутнасці пагранічнікаў на беларуска-расійскай граніцы

Лукашэнка прапануе Расіі вызначыцца з фарматам прысутнасці пагранічнікаў на беларуска-расійскай граніцы

1 чэрвеня, Дзівін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Расіі вызначыцца з фарматам прысутнасці пагранічнікаў на беларуска-расійскай граніцы. Аб гэтым ён заявіў сёння пры наведванні пагранзаставы "Дзівін" у Кобрынскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнту далажылі аб абстаноўцы на дзяржаўнай граніцы Беларусі, мерах, якія прымаюцца па яе ахове, выкарыстанні сіл і сродкаў для выканання задач, што стаяць перад органамі пагранічнай службы. Асобна Аляксандр Лукашэнка закрануў сітуацыю на ўсходнім напрамку.

Як растлумачылі карэспандэнту БЕЛТА прадстаўнікі Дзяржпагранкамітэта, на гэтым напрамку няма падраздзяленняў органаў пагранслужбы, якія пастаянна дыслацыруюцца. Аднак пагранічнікі пры паступленні інфармацыі аб проціпраўнай дзейнасці могуць выходзіць на мясцовасць, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў і тэрытарыяльных падраздзяленняў органаў дзяржбяспекі. З расійскага ж боку прысутнічаюць штатныя падраздзяленні пагранічнай службы ФСБ Расіі, якія фактычна нясуць ахову дзяржграніцы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, каб у дзеянні беларускіх службаў не было фармалізму. "Калі вырашылі такім кампанентам кантраляваць гэты напрамак, значыць, ён павінен як мінімум прыносіць карысць. Але лепш, каб ён быў эфектыўны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Але нам нельга прыпадабняцца да расіян. Яны самі не разумеюць, чаго хочуць і што яны робяць на беларуска-расійскай граніцы. Няхай вызначаюцца. Вызначацца - нам не праблема адказаць. Мы гатовы ў любы момант адэкватна даць адказ. Калі яны хочуць закрыць граніцу - калі ласка. Закрыюць - мы ў адказ таксама павінны ўвесці кантроль на граніцы, - падкрэсліў беларускі лідар. - Гатовы з намі як з саюзнікамі, як з роднымі людзьмі ўзаемадзейнічаць... А граніцы - гэта перажытак мінулага, яны карысці мала даюць для стасункаў людзей, тым больш паміж рускімі і беларусамі. Але гэта іх (расійскага боку. - Заўвага БЕЛТА) права, гэта іх справа".

"Таму нам не трэба спяшацца. Мы павінны бачыць, што яны хочуць. Мы ведаем, дзе яны навыводзілі свае войскі, стварылі камендатуры і іншую інфраструктуру", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што гэта пытанне ў тым ліку будзе абмяркоўвацца ў час маючага адбыцца ў чэрвені Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. "Мы павінны дакладна дамовіцца аб адносінах паміж пагранічнікамі, - сказаў ён. - Не пагранічнікі ж гэта пытанне вырашаюць. Там хапае цэнтраў уплыву і ўздзеяння. Мы цяпер у працэсе вызначэння нашых сумесных паводзін на беларуска-расійскай граніцы. І спяшацца нам тут не трэба. Але тое, што адбываецца, мы павінны бачыць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі