VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Май 2015

Лукашэнка прапануе КНР разглядаць Беларусь як эканамічную пляцоўку для пашырэння інтарэсаў у Еўропе

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе КНР разглядаць Беларусь як эканамічную пляцоўку для пашырэння сваіх інтарэсаў у Еўропе. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў у інтэрв'ю кітайскім СМІ - Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая і інфармацыйнаму агенцтву "Сіньхуа", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь не проста мае добрыя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай і не проста пазітыўна ўспрымае іх умацаванне, а ганарыцца гэтымі адносінамі і тым, што мае такога стратэгічнага партнёра.

У час апошняга візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Кітайскую Народную Рэспубліку была падпісана Дэкларацыя аб стратэгічным партнёрстве. "І тое, што наш вельмі блізкі сябар Сі Цзіньпін (а мы з ім былі знаёмы яшчэ да таго, як ён стаў Старшынёй) прыязджае ў Беларусь напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, мы вельмі высока ацэньваем, таму што ў палітыцы жэсты і такія візіты многае значаць. А жэсты з боку кітайскай дзяржавы - тым больш", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў час візіту Сі Цзіньпіна будуць абмяркоўвацца не толькі палітычныя, але і гандлёва-эканамічныя пытанні. "Мы не ўтойваем, што Беларусь для Кітая тут, у цэнтры Еўропы, гэта добра. Як для нас таксама добры велізарны, магутны Кітай, на плячо якога мы можам аперціся на міжнароднай арэне. Гэтак жа і мы гатовы быць карыснымі кітайскай дзяржаве, кітайскаму народу тут, у цэнтры Еўропы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Я вашым кіраўнікам часта кажу, што яны зрабілі немагчымае. Яны за вельмі кароткі перыяд часу, Цзян Цзэмінь, Ху Цзіньтаа, а сёння і Сі Цзіньпін, стварылі вельмі магутную імперыю, без якой сёння не вырашаецца ні адно пытанне ў свеце. І калі гэта імперыя не прысутнічае ў Еўропе, гэта вялікі мінус. З кім можа так цесна супрацоўнічаць Кітай у Еўропе? Перш за ўсё з беларусамі. Чаму? У Кітая няма ніякіх прэтэнзій да Беларусі, у беларусаў няма ніякіх прэтэнзій да Кітая. Мы ніколі наша супрацоўніцтва не абумоўлівалі чымсьці, што "вось вы нам дапамажыце, тады мы гэта", "мы вам дапаможам, калі вы вось гэта зробіце". У нас ніколі такога не было", - сказаў беларускі лідар.

"І потым, наша дружба і супрацоўніцтва правераны двума дзесяцігоддзямі мінімум, - прадоўжыў Прэзідэнт. - І я думаю, што кітайскае кіраўніцтва і кітайская дзяржава пераканалася, што Беларусь - гэта салідны і сур'ёзны партнёр".

"Кітаю патрэбна дружалюбная краіна ў Еўропе. Калі ласка, разлічвайце на нашы магчымасці ў цэнтры Еўропы, давайце будзем супрацоўнічаць на карысць адзін аднаму. Гэта галоўны лейтматыў нашай сустрэчы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"І я ведаю, што мой калега Сі Цзіньпін вітае такі падыход. Больш таго, кітайцы - вельмі асцярожныя людзі, яны ніколі не будуць супрацоўнічаць з праблемнымі дзяржавамі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы не маем праблем ні з кім". Паводле яго слоў, кітайскі бок гэта цэніць.

"І мне падабаецца гэты падыход кітайскага кіраўніцтва. Гэта, у прынцыпе, наш падыход - мы ніколі нікому не павінны ствараць праблем. Мы ідзём не супраць кагосьці, мы не сябруем супраць некага, мы сябруем у імя нашых народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

"У нас ёсць вялікі Кітай, у Кітая ёсць вельмі дружалюбная краіна ў цэнтры Еўропы. І ўлічваючы тое, што кітайскае кіраўніцтва пачало выбудоўваць пояс сваіх адносін з Еўропай праз Шаўковы шлях, мы можам быць вельмі карысныя кітайскаму кіраўніцтву як плацдарм, як велізарная эканамічная пляцоўка для пашырэння кітайскіх інтарэсаў у Еўропе. Мы ад гэтага толькі будзем мець выгаду", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход