20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе перагавораў з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпасланнікам Джонам Коўлам прапанаваў свой варыянт па заканчэнні вайны ў Іране. Аб гэтым ён заявіў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прапанаваў ім сваё бачанне заканчэння вайны ў Іране. Так, як гэта я бачу. Не хачу гэта публічна гаварыць. Я ім прапанаваў яшчэ адзін варыянт", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў спецпасланніка і адваката Джона Коўла з Іранам звязана асабістая гісторыя, чым субяседнік падзяліўся на перагаворах. У час падзей Ісламскай рэвалюцыі ў Іране ў канцы 70-х - пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя там загінулі амерыканцы. "Гэта яны не вельмі педаліруюць. Гавораць аб тым, што ядзерная зброя, яшчэ нешта там. Але ў іх у галаве - у амерыканцаў, асабліва ў грамадстве, - тады загінулыя гэтыя людзі. І ён, гэты Джон, быў адвакатам у сваякоў загінулых. Ён мне асабіста расказаў. Таму, гаворыць, у мяне вось тут (унутры. - Заўвага БЕЛТА) гэта ўсё сядзіць", - падзяліўся падрабязнасцямі размовы кіраўнік дзяржавы.
У многім таму, растлумачыў Аляксандр Лукашэнка, размову і пачалі з іранскай тэматыкі, хоць у парадку дня былі і іншыя пытанні, уключаючы тэму Украіны.
Прэзідэнт прызнаўся, што ў пэўным сэнсе Беларусь "трапіла ў замес", маючы на ўвазе, што з усімі ўключанымі бакамі ёсць пэўны ўзровень адносін і жаданне іх развіваць.


"З аднаго боку, Іран, здаецца, нашы саюзнікі. Яны мяне не паслухалі, калі я ім гаварыў напярэдадні вайны, яшчэ задоўга як. Амерыканцы гэта ведаюць. Ну і Эміраты, Катар, асабліва Аман - цяпер мы робім стаўку. Яны ўсе папалі тут. З саўдытамі цяпер вядзём размову. Таму тут, здаецца, нашы людзі, і з другога боку нашы. У тут дай бог, каб гэта закончылася. У нас толькі адзін прынцып: трэба, каб гэта ўсё закончылася. Таму што нашы людзі і там, і там. Усе пакутуюць", - заявіў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама падзяліўся некаторымі падрабязнасцямі перагавораў і абмеркавання іранскай тэматыкі. Напрыклад, амерыканскі бок узняў пытанне наконт ракет, якія нібыта Іран прасіў у Беларусі.
"Яны ў нас ніколі не прасілі ракеты. Нават калі б прасілі, мы гэтыя ракеты не маглі б ім паставіць. Таму што гэта вайна з амерыканцамі. Мы гэтай вайны не хочам. Трэба было да вайны па ракетах размаўляць. Мы па многіх рэчах у ВПК размаўлялі з іранцамі, абмяркоўвалі. Але да ракет справа не даходзіла, - сказаў Прэзідэнт. - Калі ваююць два бакі і ты пачынаеш туды везці зброю, значыць, ты становішся калі не саўдзельнікам, то прыхільнікам гэтай вайны і нейкі бок падтрымліваеш. Нам гэта трэба? Нам гэта не трэба. Ну і іранцы нас аб гэтым не прасілі. Такі эпізод, калі мы абмяркоўвалі некаторыя праблемы. Я аб гэтым вельмі шчыра заўсёды адкрыта гавару".
Прэзідэнт у цэлым звярнуў увагу, што з боку ЗША была сур'ёзная недаацэнка развязвання вайны з Іранам, асабліва ўлічваючы вялікую гарыстую тэрыторыю гэтай краіны. "Недаацэнка была сур'ёзная. Пайшлі на повадзе, напэўна, у ізраільцян", - адзначыў ён.