Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліс 2020

Лукашэнка прапанаваў пракласці метро на поўнач Мінска, дзе будзе пабудаваны разумны горад

Лукашэнка прапанаваў пракласці метро на поўнач Мінска, дзе будзе пабудаваны разумны горад

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пракласці метро на поўнач Мінска, дзе будзе пабудаваны разумны горад. Гэта тэма была закранута сёння ў час удзелу кіраўніка дзяржавы ў адкрыцці трэцяй лініі мінскага метро, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прыбыўшы на станцыю "Кавальская Слабада", Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу пацікавіўся, як вялося будаўніцтва новай веткі, як праявіла сябе закупленае абсталяванне, у прыватнасці, праходчы шчыт "Алеся". Таксама Прэзідэнт спытаў у кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна пра абстаноўку ў калектыве. "Хочаце працаваць, даяце вынік - дзякуй, будзем вітаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Трэцяя ветка сталічнага метро пакуль складаецца з чатырох станцый: "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Францішка Багушэвіча", "Юбілейная плошча".

Як расказаў Прэзідэнту мэр горада Уладзімір Кухараў, наступны этап - будаўніцтва новых станцый у слуцкім напрамку, гэтыя работы ўжо вядуцца. У 2023-2024 гадах будаўніцтва разгорнецца ў бок мікрараёна Зялёны Луг.

Улічваючы, што ў хуткім часе пачне забудоўвацца поўнач Мінска, дзе з'явіцца разумны горад, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць невялікае адгалінаванне і ў гэты бок.

Таксама, на думку кіраўніка дзяржавы, у перспектыве неабходна прадоўжыць сінюю ветку метрапалітэна ў бок Смалявіч. Прычым у гэтым напрамку ўжо неабходна асвойваць наземнае метро, лічыць Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі