Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Jul 2021

Лукашэнка прапанаваў новую традыцыю на Дзень Незалежнасці

Лукашэнка прапанаваў новую традыцыю на Дзень Незалежнасці

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прапанаваў заснаваць новую традыцыю ў святкаванні Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што любая дзяржава каштоўная і моцная традыцыямі. Яны ёсць і ў незалежнай Беларусі. Калі гаварыць пра Вялікі тэатр, то гэта, напрыклад, Навагодні баль.

Кіраўнік дзяржавы выказаў пажаданне, каб святочныя вечары, падобныя да сённяшняга канцэрта ў Вялікім тэатры, сталі традыцыйнымі для Дня Незалежнасці. "Я хачу, каб гэтыя сустрэчы (цяперашняга Прэзідэнта і будучых прэзідэнтаў) сталі традыцыйнымі, штогадовымі. Мы падумаем, як гэта аформіць. Але вы (прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. - Заўвага БЕЛТА) заўсёды будзеце ў цэнтры. Вы будзеце паказваць лепшую сваю творчасць, а я прыму рашэнне аб прысуджэнні да гэтага дня дзяржаўных прэмій, званняў народных, заслужаных. Мы зробім, каб наша творчая інтэлігенцыя ў Дзень Незалежнасці прагучала. Лічыце гэта рашэнне прынятым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка і паабяцаў прыехаць у Вялікі тэатр праз год, 3 лiпеня 2022 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі