Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Врс 2016

Лукашэнка пракаменціраваў вынікі выступлення беларускіх хакеістаў у алімпійскай кваліфікацыі-2018

Лукашэнка пракаменціраваў вынікі выступлення беларускіх хакеістаў у алімпійскай кваліфікацыі-2018

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазелем пракаменціраваў вынікі выступлення беларускіх хакеістаў у алімпійскай кваліфікацыі-2018, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У апошнім матчы каманда Беларусі ўступіла зборнай Славеніі ў серыі булітаў і страціла шанц прайсці на Алімпійскія гульні, якія адбудуцца ў 2018 годзе ў Рэспубліцы Карэя. "З майго пункту гледжання, так і павінна было здарыцца, таму што мы ж памятаем, як каманда гуляла на апошнім чэмпіянаце свету ў маі гэтага года - адскочылі ў апошнім матчы. І замест таго каб усё лета займацца і рыхтавацца да гэтых Гульняў, яны, відаць, адпачывалі. Таму так і атрымалася: хто хацеў выйграць і паехаць на Алімпіяду, той выйграў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прызнаўся, што засмучаны вынікамі выступлення беларускай каманды, аднак не настолькі, як некаторым здаецца. "Таму што я ведаў, што гэтым можа ўсё скончыцца, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - Лепш, што цяпер яны прайгралі і не едуць на Алімпіяду, чым потым мы будзем сядзець каля тэлевізара і ламаць рукі з такой гульнёй, як у іх сёння. Я не думаю, што за год у іх нешта кардынальна змянілася б".

"Мне проста шкада нашых гледачоў, якія так хацелі ўбачыць перамогу нашай каманды, але не атрымалася... Я знутры ведаю, чаму, і тут мы ўсё выправім", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Рэнэ Фазель адзначыў, што гульні алімпійскай кваліфікацыі-2018 былі складанымі для ўсіх удзельнікаў. "Я быў здзіўлены беларускай камандай, яе актыўная гульня са Славеніяй на працягу ўсяго матчу заслугоўвае павагі і сведчыць аб тым, што ў каманды ёсць характар. Аднак некаторыя няўдачы ў канцы прывялі да таго, што зборная прайграла", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт ІІХФ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі