Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Врс 2015

Лукашэнка: Праблема масавага прытоку мігрантаў з Блізкага Усходу не закране Беларусь

Лукашэнка: Праблема масавага прытоку мігрантаў з Блізкага Усходу не закране Беларусь

25 верасня, Жлобін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Праблема масавага прытоку мігрантаў з Блізкага Усходу не закране Беларусь. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з работнікамі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што нягледзячы на праблемы з масавым прытокам мігрантаў з дзяржаў Блізкага Усходу, якія назіраюцца цяпер у краінах Еўрасаюза, гэты паток не рынецца ў Беларусь. "Мы не Еўрасаюз, не Амерыка. Мы там не ваявалі. Гэта яны разбурылі гэтыя дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар. Ён нагадаў аб забойствах Муамара Кадафі, Садама Хусэйна, якія няхай, магчыма, і не вызначаліся дэмакратычным стылем праўлення, але трымалі пад кантролем сітуацыю ў сваіх краінах, што ўплывала і на рэгіянальную бяспеку ў цэлым. "Яны (Захад. - Заўвага БЕЛТА) поўнасцю дэстабілізавалі арабскі Усход і атрымалі тое, што хацелі. Таму гэта іх праблема, і няхай яны з ёй разбіраюцца. Гэтага наплыву (у Беларусь. - Заўвага БЕЛТА) не будзе", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Праблема масавага прытоку мігрантаў з Блізкага Усходу не закране Беларусь"Нам хапае наплыву з нашай Украіны, брацкай краіны. У нас іх (перасяленцаў. - Заўвага БЕЛТА) ужо каля 150 тыс. Дай бог нам гэта пераварыць", - сказаў ён.

Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што адна з галоўных праблем Беларусі - гэта дэмаграфічная сітуацыя, і ў прынцыпе краіна зацікаўлена ў павелічэнні насельніцтва, у тым ліку за кошт мігрантаў. Аднак, прадоўжыў кіраўнік дзяржавы, рэзкая аднамомантная міграцыя вялікай колькасці людзей не можа не ствараць пэўных праблем, у тым ліку ў частцы росту злачыннасці, незадаволенасці карэннага насельніцтва. "Я гэта бачу. Гэта адно з галоўных пытанняў работы Прэзідэнта, каб забяспечыць бяспеку краіны, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - У нас няма пакуль праблем з гэтым і не будзе. Я вам гэта гарантую. Мы тут у нейкую дэмакратыю гуляць не маем намеру".

У той жа час кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь не закрывае граніцу для тых людзей, якія трапілі ў бяду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі