У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2019

Лукашэнка пра "Хельсінкі-2": тут не рванеш, трэба ісці пакрокава

Лукашэнка пра

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускую ініцыятыву аб пачатку маштабнага перагаворнага працэсу па пытаннях бяспекі нельга рэалізаваць імгненна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Настаў момант, што трэба было б недзе "Хельсінкі-2" сабраць і пагаварыць сур'ёзна, хаця б на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў АБСЕ (апошняя сустрэча кіраўнікоў дзяржаў АБСЕ адбылася ў Астане ў 2010 годзе, папярэдняя - у Стамбуле ў 1999 годзе. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Тут не рванеш. Трэба ісці пакрокава". Ён прывёў у прыклад перагаворы лідараў ЗША і КНДР. Многія разлічвалі, што складанасці ў адносінах паміж краінамі будуць зняты пасля першай жа сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, аднак гэтага не адбылося. "Значныя пытанні адразу не вырашаюцца, асабліва там, дзе задзейнічаны немалыя ігракі, і асабліва на ўзроўні дзяржаў", - адзначыў Прэзідэнт.

З'явіліся новыя ініцыятывы, у тым ліку адраджэнне Шаўковага шляху. "Паўстала пытанне спалучэння гэтых ініцыятыў, як іх сумясціць, каб не супярэчылі адна адной. Як успрымуць нашы кітайскія сябры гэту ініцыятыву, ці не будзе яна перашкаджаць Шаўковаму шляху? Вельмі шмат праблем і вельмі шмат пытанняў", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

"Што датычыцца "інтэграцыі інтэграцый", так, сапраўды, тым самым мы прадэманстравалі ўсёй сусветнай супольнасці, што мы менавіта гэты падтрымліваем шлях і ў знешняй палітыцы, і ў нашай знешнеэканамічнай дзейнасці - на аб'яднанне. Не важна, што ў Еўрапейскага саюза свая палітыка і стаўленне да Расіі, да Беларусі, ды і да ўсяго ЕАЭС або Саюзнай дзяржавы. Тым не менш, трэба спалучаць гэтыя ініцыятывы, трэба ісці гэтым шляхам, іншага не дадзена", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей звярнуў увагу на складаную сітуацыю на міжнароднай арэне. "Для таго, каб гэта ідэя спрацавала, каб і на Захадзе зразумелі, што без збліжэння, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы, немагчыма забяспечыць стабільнасць і спакой у нашым рэгіёне, такое ж разуменне павінна быць і на Усходзе. Трэба час. Сёння вельмі шмат мерапрыемстваў праходзіць і ў розных еўрапейскіх краінах, куды выязджаюць прадстаўнікі Еўразійскага эканамічнага саюза, Еўразійскай эканамічнай камісіі", - звярнуў увагу ён.

Перспектыўнай з'яўляецца прапрацоўка пытанняў збліжэння ідэі "інтэграцыі інтэграцый" з канцэпцыяй "Адзін пояс, адзін шлях". "Таму працэс ідзе. Але, на жаль, у выніку той канфрантацыі, якая сёння існуе паміж Расіяй і Захадам, працэс ідзе не так хутка, як хацелася б. Выстаўляліся казахскім кіраўніцтвам ідэі аб тым, што трэба было б правесці адразу ж маштабнае мерапрыемства высокага ўзроўню і прыняць нейкае рашэнне. Гэта зрабіць немагчыма. Таму мы прапанавалі ў мэтах развіцця ідэі Прэзідэнта рухацца паступова, пачаць з простых, зразумелых рэчаў - збліжэння мытных правіл, збліжэння пытанняў, звязаных з сертыфікацыяй тавараў, стандартызацыяй і г.д. ёсць абсалютна адназначнае разуменне і ў нашых еўрапейскіх партнёраў, што трэба рухацца па гэтым шляху. Мы працуем разам з ААН, Еўрапейскім саюзам, Еўразійскім эканамічным саюзам, працуем і з Расіяй, і з іншымі партнёрамі па далейшым пашырэнні гэтай ідэі", - заявіў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску