Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Крс 2020

Лукашэнка пра веснавыя сельгасработы: трэба быць больш актыўнымі, не трэба чакаць

Лукашэнка пра веснавыя сельгасработы: трэба быць больш актыўнымі, не трэба чакаць
Фота з архiва

3 красавіка, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць неабходнасць у цяперашніх умовах надвор'я больш актыўна займацца веснавымі палявымі работамі ў краіне. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе веснавых палявых работ, умовах надвор'я. "Калі глеба падсушана, працаваць можна практычна ўсюды, трэба больш актыўна, трэба паскорыць. Не трэба чакаць", - адзначыў ён.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко расказаў, што ў адпаведнасці са структурай пасяўных плошчаў яравую сяўбу плануецца правесці на плошчы 2,6 млн га, у тым ліку ў Мінскай вобласці - на больш як 533 тыс. га, з іх у Смалявіцкім раёне - на 23,5 тыс. га. Паводле яго слоў, пад яравую сяўбу бягучага года сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны забяспечаны насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур у аб'ёме 324,5 тыс. т, або 128 працэнтаў да патрэбнасці.

Для веснавых палявых работ у сельгасарганізацыях краіны ёсць 38,8 тыс. трактароў, у тым ліку 6,5 тыс. энерганасычаных трактароў, 1,8 тыс. збожжавых сеялак, 2,8 тыс. камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў.

Іван Крупко адзначыў, што цяпер усе вобласці пачалі сяўбу ранніх яравых збожжавых культур, тэмпы работ добрыя. Міністр расказаў аб забяспечанасці мінеральнымі ўгнаеннямі, тэхнікай, палівам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што веснавыя палявыя работы трэба правесці хутка. "Прынята рашэнне спрацаваць аператыўна", - заўважыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі