Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Стд 2021

Лукашэнка пра санкцыйны націск: мы павінны навучыцца процістаяць гэтаму

Лукашэнка пра санкцыйны націск: мы павінны навучыцца процістаяць гэтаму

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі неабходна навучыцца процістаяць санкцыйнаму націску. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацбанка Паўла Калаура і памочніка Прэзідэнта Валерыя Бельскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усялякі санкцыйны націск, - вы павінны разумець, што гэта чыста палітычныя рэчы, - падкрэсліў беларускі лідар. - Няма прычын, мы не заслужылі таго, каб супраць нас уводзілі санкцыі. Нас душылі і будуць душыць. Мы павінны навучыцца процістаяць гэтаму. Гэта ўжо, напэўна, трэці або чацвёрты этап ва ўдушэнні эканомікі і нашай дзяржаўнасці. Трэба глядзець на свет шырэй. Клінам свет на Еўрасаюзе не сышоўся".

"Хоць і яны ж не дурні, разумеюць, што амаль 3 тыс. розных прадпрыемстваў функцыянуюць і завязаны на Беларусь. І абвалу ў Беларусі ніхто не хоча, таму што гэта пэўныя недахопы і праблемы ў самім Еўрапейскім саюзе. Таму трэба працаваць з усімі - і еўрапейцамі, і амерыканцамі. Але ёсць і азіяцкі рынак. Грошай сёння ў свеце шмат. І тым больш нічым не забяспечаных, надрукаваных, укінутых і гэтак далей. Іх трэба неяк звязваць, усе ж гэта разумеюць", - заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў сувязі з гэтым трэба працаваць і займацца прыцягненнем фінансавых рэсурсаў. Ён пацікавіўся, як ідуць справы з гэтым пытаннем.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі