У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Сак 2019

Лукашэнка пра патэнцыял сельскай гаспадаркі: на нафце такой рэнтабельнасці няма

Лукашэнка пра патэнцыял сельскай гаспадаркі: на нафце такой рэнтабельнасці няма

22 сакавіка, Баранавічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць вялікі эканамічны патэнцыял у сельскагаспадарчай галіне. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лён вырабляем, малако... Сёння няма такой на нафце рэнтабельнасці. На беларускай нафце, якую мы крыху прадаём, - самая добрая лёгкая нафта - мы там не маем такой рэнтабельнасці. Таму можна жыць і працаваць. І некаторыя фермерскія гаспадаркі, якія ў нас займаюцца бульбай, цыбуляй і іншымі агародніннымі культурамі (і не толькі агародніннымі), маюць добрыя заработкі і добрую рэнтабельнасць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"На зямлі, вядома, мільярдэрам і, можа, нават мільянерам не станеш, але калі добра працаваць, можна нармальна жыць", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што трэба аналізаваць рынкі і арыентавацца на тыя віды прадукцыі, якія найбольш запатрабаваны. Акрамя таго, у сувязі з кліматычнымі змяненнямі, што адбываюцца ў Беларусі,  з'яўляецца магчымасць вырошчваць і некаторыя нетрадыцыйныя культуры. "Таму думайце, перш чым развіваць сельскую гаспадарку, якія віды прадукцыі, які тавар вы хочаце вырабіць і дзе вы прадасце гэты тавар", - дадаў Прэзідэнт.

"Мы вырабім больш мяса і малака - не пытанне. Але трэба разумець, што мы з ім будзем рабіць. У той сітуацыі, калі старэйшы брат перад намі дзверы зачыніць адны, другія, у Еўрапейскі саюз... нас не вельмі вітаюць там, таму што ў іх свайго дабра гэтага хапае - малака і мяса, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму мы вымушаны ісці туды - на далёкую дугу. Добра, што з Кітаем добрыя адносіны. Таму, вырабляючы нейкі тавар, трэба разумець, што мы з ім будзем рабіць".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў той жа Брэсцкай вобласці і Баранавіцкім раёне шмат незапатрабаваных зямель - уздоўж рэк, вакол населеных пунктаў. "Хапае, як у народзе кажуць, і бардачка, што недапушчальна. І за гэтыя два гады трэба прывесці ў парадак!" - запатрабаваў ён.

Разам з тым паўстае пытанне, што рабіць на гэтых землях. Напрыклад, вакол рэк, дзе глеба пераўвільготнена. "А што, у нас не хапае культур, якія трэба высаджваць і высяваць на пераўвільготненых глебах? Хапае!" - канстатаваў беларускі лідар.

Аналагічна і ў іншых месцах у залежнасці ад тыпу глеб і ўмоў трэба вызначыць, як менавіта вяртаць землі ў севазварот, што на іх вырошчваць. "Не хачу нахрапам ісці, але клімат у краіне змяніўся. Асабліва ў вас і ў Гомельскай вобласці. Ужо да Мінска такі клімат, які некалі быў у раёне Кіева і ніжэй. Я вясковы чалавек, нямала пражыў, назіраю за змяненнямі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым ён нагадаў аб дамоўленасці з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам аб садзейнічанні ў развіцці ў Беларусі садаводства з выкарыстаннем таджыкскага вопыту і сартоў. У тым ліку вырошчвання вінаграду, які ў зімовы перыяд у Таджыкістане вытрымлівае маразы і да мінус 25 градусаў. "10 гектараў у Гомелі, 10 гектараў у Брэсце высадзілі, прывезлі на самалётах гэту лазу, каб імпартазамяшчэннем займацца. Мы ў сябе яго ўжо можам вырасціць. Гэта адзін з напрамкаў. Гэта мае эксперыменты. Я не кажу пра нейкія кавуны, пра традыцыйныя нашы культуры - вырошчванне бульбы, прычым самых сучасных сартоў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць, што ў сельгасвытворчасці неабходна выходзіць на новы ўзровень і вырабляць тое, што можа здзівіць людзей. "А бульба і іншыя культуры могуць здзівіць, калі яны вырашчаны па зялёнай тэхналогіі. Тут мы можам узяць традыцыйна добрыя грошы. А пашыраць вытворчасць у аб'ёмах трэба за кошт нетрадыцыйных для нас культур", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс