17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна проста аддала Крым у 2014 годзе Расіі, за гэту зямлю ніхто не ваяваў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі "Ньюсмакс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Інтэрв'юер Грэта Канвей Ван Састэрэн у адным з пытанняў згадала пра Крым, з якога, паводле сцвярджэння ўкраінскага боку, у 2014 годзе пачалася вайна.
"Ніякай вайны ў Крыме не было. Сёння Зяленскі і ўлады ўкраінскія гавораць, што Крым украінскі. Крым - гэта наогул жамчужына. Каму б ён ні належаў, гэта - жамчужына, райскі куток, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Яны гавораць, што вайна пачалася. Вайна - калі лоб у лоб са зброяй у руках ваююць два бакі. У Крыме не было ні аднаго стрэлу з боку ўкраінцаў. Ну а расіянам навошта было страляць, калі яны занялі і вызвалілі, як яны гавораць, Крым? Страляць не трэба было, таму што за Крым ніхто не ваяваў. За Крым ніхто не змагаўся. Гэта было на маіх вачах. Ні аднаго стрэлу з боку Украіны".

Рэагуючы на ўдакладненне, што Расія анексіравала Крым, Прэзідэнт Беларусі сказаў: "Можна гаварыць "анексіравалі", можна "вызваліць", можна "захапіць". Гэта філасофскае пытанне. Не ў гэтым справа. Але калі гэта твая зямля, ты чаму не абараняў гэту зямлю? Украінцы яе аддалі, яны яе проста аддалі расіянам. Я некалі аб гэтым гаварыў, што там расіяне зрабілі разумна. Яны дамовіліся з тымі, хто павінен быў абараняць Крым, і такім чынам Крым фактычна быў здадзены "зялёным чалавечкам", як вы іх называлі тады".