У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Кст 2018

Лукашэнка пра камсамол: для мяне гэта была вялікая школа жыцця

Лукашэнка пра камсамол: для мяне гэта была вялікая школа жыцця

29 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з цеплынёй успамінае свае камсамольскія гады і падкрэслівае, што для яго гэта была вялікая школа жыцця. Аб гэтым ён расказаў сёння на сустрэчы з актывам БРСМ, прымеркаванай да 100-годдзя УЛКСМ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падрабязна падзяліўся з моладдзю ўспамінамі аб сваім камсамольскім юнацтве, расказаў, як яго прымалі ў гэту арганізацыю. "Для мяне ў жыцці гэта вялікая была школа. Калі б не было камсамола ў маім жыцці, я не быў бы Прэзідэнтам, - сказаў ён. - А калі б і быў Прэзідэнтам, я не быў бы ў асобных пытаннях такім эфектыўным, таму што я гэта разумею (жыццёвыя пытанні. - Заўвага БЕЛТА) знізу".

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым падкрэсліў, што яму было проста прыняць рашэнне аб сваім удзеле ў гэтай сустрэчы. "Калі паўстала пытанне, быць ці не быць Прэзідэнту на 100-годдзі і як яго адзначаць, для мяне праблем не было. Мы перанеслі ўсе мерапрыемствы, ачысцілі графік. Я сказаў: "Гэты дзень мы павінны прысвяціць гэтаму вялікаму святу". Для мяне гэта фундамент майго жыцця, і я ні ў якім разе не павінен гэта забываць, нягледзячы на тое, як да гэтага хто-небудзь паставіцца за межамі нашай краіны, ды і ў нас", - заявіў Прэзідэнт.

Гаворачы пра сучасную маладзёжную арганізацыю, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яна ў тым ліку павінна быць рэзервам кадраў, адкуль трэба вылучаць наверх здольных юнакоў і дзяўчат. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на ролю пярвічак. "Гэта тая пляцоўка і тое месца, дзе ўсе бачны і ўсё бачна, што мы робім", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс