Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліп 2026

Лукашэнка ўпэўнены, што на свяце "Купалле" ў Александрыі ў хуткім часе будзе вялікая колькасць украінцаў

Лукашэнка ўпэўнены, што на свяце

11 ліпеня, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") выказаў упэўненасць, што на гэтым свяце ў хуткім часе будзе вялікая колькасць украінцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ведаю, няхай няшмат, але і ўкраінцы ёсць тут. Мы, шчыра скажу, хацелі б, каб іх было больш. І я перакананы, я ўпэўнены, што, калі мы не забудзем аб гэтым свяце, хутка тут будзе вялікая колькасць нашых украінцаў, якія з вялікім задавальненнем наведалі б гэта свята", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў гэтым годзе паўдзельнічаць у свяце на беразе Дняпра ўпершыню прыехалі дэлегацыі з Чувашыі, Курганскай, Растоўскай і Кемераўскай абласцей. "Як бачыце, 4 тыс. км і нават больш - гэта не адлегласць, калі размова ідзе пра сапраўдную дружбу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Я хачу, паважаныя расіяне, павітаць вас тут, на гэтым нашым свяце. Дзякуй, што прыехалі", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі