12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са святам Вялікадня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Уваскрэсенне Хрыстова ўвасабляе трыумф вечнага жыцця, усёпераможнай любові і неўміручай надзеі для ўсяго чалавецтва. Гэты дзень, які аб'ядноўвае пакаленні, служыць магутным духоўным арыенцірам для вернікаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Патрыярху Кірылу за пастаянны клопат пра маральнае здароўе нацыі і неацэнны ўклад ва ўмацаванне грамадскай згоды. "Вашы аўтарытэт і натхняльныя настаўленні дапамагаюць захаваць культурную спадчыну і выхоўваць у людзях пачуццё адказнасці за лёс Айчыны", - падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі добрага здароўя, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі для прадаўжэння высокага служэння.