Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Крс 2016

Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача з 60-годдзем

Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача з 60-годдзем

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы "Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача" з 60-годдзем з дня заснавання тэатра. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мінулыя гады сталі для вашага калектыву часам творчых адкрыццяў, пошуку ўласных мастацкіх шляхоў, стварэння новых, арыгінальных спектакляў для дзяцей і юнацтва. Багаты рэпертуар, які ўвабраў у сябе лепшыя ўзоры беларускай і сусветнай класікі, і таленавітыя акцёры далі магчымасць тэатру стаць адным з культурных сімвалаў нашай краіны. Не адно пакаленне беларусаў вырасла на яго спектаклях", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву невычэрпнага натхнення, поспехаў і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі