У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Снж 2018

Лукашэнка пацвярджае прыхільнасць да шматпалярнага светаўладкавання

Лукашэнка пацвярджае прыхільнасць да шматпалярнага светаўладкавання

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24" пацвердзіў прыхільнасць беларускага боку да шматпалярнага свету. Фрагменты размовы з расійскім тэлевядучым Сяргеем Брылёвым апублікаваны на інтэрнэт-партале "Вести.ru", паведамляе БЕЛТА.

"Калі я на Мюнхенскай канферэнцыі сказаў, што катэгарычна супраць распаду Еўрапейскага саюза, некаторыя аж падскочылі: "Як так?!" Яны ж санкцыі ўвялі супраць Беларусі, супраць мяне. Я быў невыязны. Апошні дыктатар Еўропы, і ён пра гэта гаворыць?! Тут няма ніякай супярэчнасці. Я заўсёды за шматпалярны свет. Мяне даймалі амерыканцы за гэта, таму што шматпалярнасць нікому не патрэба была. Кітайцы - за шматпалярны свет, расіяне за гэта выступаюць", - прыводзяць на партале словы беларускага лідара.

Паводле яго слоў, Еўрапейскі саюз уяўляе сабой адну з апор шматпалярнага свету, нараўне з ЗША, Кітаем, Расіяй, часткова Індыяй. "І калі мы вырвем з-пад планеты гэту адну з асноўных апор - ЕС, захістаецца ўся планета. Разваліцца Еўрасаюз - можа, Расіі будзе прасцей размаўляць з аднымі дзяржавамі, Амерыцы - з іншымі. Але трэба разумець, што з'явяцца пабочныя эфекты распаду Еўрасаюза, эканоміка можа абваліцца і гэтак далей, а Расіі і Амерыцы не трэба", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс