Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Nov 2018

Лукашэнка патрабуе канчаткова вырашыць пытанне з забеспячэннем жыллём шматдзетных сем'яў

Лукашэнка патрабуе канчаткова вырашыць пытанне з забеспячэннем жыллём шматдзетных сем'яў

23 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу за два гады ліквідаваць чаргу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, якая ўтварылася, сярод шматдзетных сем'яў. Аб гэтым ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі з агульнай чаргой у цэлым разабраліся, і колькасць усіх маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў штогод зніжаецца, то чарга шматдзетных сем'яў бесперапынна расце", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Паводле яго слоў, за два апошнія гады іх колькасць павялічылася на 8,5 тыс. Пры гэтым паўсюдна не выконваецца даручэнне аб накіраванні шматдзетных сем'яў на будаўніцтва жылля на працягу аднаго года. На пачатак 2018 года з 34 тыс. такіх сем'яў не накіраваны на будаўніцтва 25 тыс., а амаль 7 тыс. чакаюць у чарзе больш як тры гады.

Аляксандр Лукашэнка назваў такую сітуацыю недапушчальнай і паставіў задачу ўраду сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павялічыць аб'ёмы будаўніцтва жылля для гэтай катэгорыі маючых патрэбу. "Разам з банкамі вызначыце неабходныя крыніцы фінансавання, за два наступныя гады ліквідуйце ўтвораную чаргу і выйдзіце на забеспячэнне шматдзетных сем'яў жыллём на працягу аднаго года, як гэта прадугледжана ўказам нумар 13", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі