Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Ліп 2021

Лукашэнка патрабуе больш актыўна абараняць эканамічныя інтарэсы Беларусі

Лукашэнка патрабуе больш актыўна абараняць эканамічныя інтарэсы Беларусі

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для абароны айчынных прадпрыемстваў неабходна больш актыўна выкарыстоўваць механізмы міжнародных арганізацый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мэтах абароны сваіх прадпрыемстваў мы павінны больш актыўна выкарыстоўваць механізмы міжнародных арганізацый. Усе, хто намерыцца ануляваць вынікі тэндараў, адмяніць кантракты на закупку айчыннай прадукцыі за мяжой, павінны дакладна разумець, што гэта ім проста так з рук не сыдзе. Трэба больш актыўна ствараць прэцэдэнты, напрацоўваць практыку абароны эканамічных інтарэсаў", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі дастаткова юрыстаў-міжнароднікаў, а прадпрыемствы разам з пасольствамі павінны "змагацца за кожны трактар, грузавік або камбайн, за кожную тону мінеральных угнаенняў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі