Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Ліс 2017

Лукашэнка паставіў перспектыўныя задачы Кіраўніцтву справамі на 2018 год

Лукашэнка паставіў перспектыўныя задачы Кіраўніцтву справамі на 2018 год

23 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада прыняў з дакладам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік спраў далажыў аб стане спраў у падпарадкаваным яму ведамстве, у тым ліку аб выніках работы за 9 месяцаў. Паводле яго слоў, у цэлым назіраецца добрая дынаміка эканамічнай дзейнасці і пастаўленыя задачы выконваюцца.

У ходзе сустрэчы ўзгоднены новыя напрамкі работы Кіраўніцтва справамі, у прыватнасці, па стварэнні прадпрыемстваў у фармацэўтычнай галіне, а таксама па вытворчасці і перапрацоўцы індычыны. Акрамя таго, абмеркаваны перспектывы работы ведамства ў 2018 годзе.

Прэзідэнт паставіў задачы развіваць новыя напрамкі дзейнасці ў сельскагаспадарчай галіне, у фармацэўтыцы, больш актыўна выбудоўваць эканамічнае ўзаемадзеянне з краінамі Афрыканскага кантынента.

Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў прапрацаваць пералік перспектыўных праектаў супрацоўніцтва з Індыяй з тым, каб выйсці на стварэнне сумесных прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі