Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Jan 2021

Лукашэнка параіў укараніць у беларускае заканадаўства нормы заходніх краін

Лукашэнка параіў укараніць у беларускае заканадаўства нормы заходніх краін

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка параіў укараніць у беларускае заканадаўства нормы заходніх краін. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з тымі "дзеячамі", якія парушалі закон, трэба разбірацца, выкарыстоўваючы прававы механізм, як гэта робіцца ва ўсім свеце. За апошнія гады ў краіне шмат зроблена ў напрамку лібералізацыі прававых норм. "Аднак падзеі, што адбыліся, востра ставяць пытанне: ці не занадта мы захапіліся? Заканадаўства павінна не толькі аператыўна рэагаваць на любыя парушэнні, але і апярэджваць магчымыя пагрозы. І гэта самае галоўнае", - сказаў Прэзідэнт.

Па прапановах грамадзян шэраг неабходных для гэтага норм ужо ўключаны дэпутатамі ў новыя кодэксы аб адміністрацыйнай адказнасці, а таксама ў папраўкі да крымінальнага заканадаўства. "Ці дастаткова гэтага, ці трэба нешта яшчэ, напрыклад у сферы барацьбы з экстрэмізмам, тэрарызмам? Можа, трэба таксама вярнуцца да заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і іншых актаў, якія датычацца грамадскай бяспекі? Паглядзець, як за мяжой, у тых жа Францыі, Германіі ды і ў суседняй Расіі?"- пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

"І наогул, я вам раю пры распрацоўцы гэтых норм проста ўзяць у французаў, немцаў, у іншых краінах, у Расіі гэтыя нормы і перанесці ў наша заканадаўства. Тады нас ніхто не папракне. У апоры цывілізацыі мы бяром нарматыўна-прававыя акты, імплементуем і адаптуем да сваёй краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму давайце вучыцца на прыкладах Германіі, Францыі, Злучаных Штатаў Амерыкі. Толькі не трэба страляць у жанчыну, якая чатыры вайны прайшла і абараняла інтарэсы Злучаных Штатаў Амерыкі (размова ідзе аб застрэленай пры штурме Капітолія Эшлі Бэбіт, ветэране амерыканскай арміі, якая 14 гадоў служыла ў ВПС ЗША, удзельнічала ў шэрагу ўзброеных канфліктаў на тэрыторыях розных краін. - Заўвага БЕЛТА). Вось гэтаму мы ў іх не павінны вучыцца", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць абароны краіны. "Калі страцім, як я гаварыў, - ужо назад да гэтага не вернемся. На гэтым будзе пастаўлена тлустая кропка. І з нацыяй, і з намі, і з нашымі дзецьмі, унукамі і гэтак далей. І мы гэта сёння павінны прапісаць у нарматыўна-прававых актах і давесці да людзей, каб людзі разумелі", - сказаў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, неабходна дакладна прапісаць адказнасць і меру пакарання за кожнае парушэнне: "Заблакіраваў рух на дарозе ( у асноўным гэта ў Мінску) - вось такое. Выйшаў незаконна на акцыі і пачынаеш парушаць грамадскі парадак - мы цябе папярэдзім, аштрафуем. Другі раз выйдзеш - сядзеш. Так, як мы, у прынцыпе, і рабілі".

Чарговы раз кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу і на адказнасць бацькоў: "З бацькоў трэба запатрабаваць, чые дзеткі выходзяць. Каб потым нас не абвінавачвалі, што кагосьці задушылі або затапталі".

"Ну і потым, давайце будзем шчырыя: і сваіх касякоў у нас дастаткова, ва ўсіх, хто сядзіць за гэтым сталом. Таму, пакуль ёсць час, давайце будзем працаваць, устараняць гэтыя касякі, каб людзі ўбачылі, што мы чуем нават меншасць, нязначную меншасць. А тыя, хто ўзняў руку на краіну і на народ, - ён павінен застацца без рукі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі