Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Стд 2015

Лукашэнка: Папаўняць ЗВР трэба не за кошт крэдытаў, а шляхам павелічэння экспарту

Лукашэнка: Папаўняць ЗВР трэба не за кошт крэдытаў, а шляхам павелічэння экспарту

16 студзеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Папаўненне золатавалютных рэзерваў павінна ажыццяўляцца не толькі за кошт крэдытаў, а шляхам павелічэння экспарту беларускай прадукцыі і прыцягнення прамых замежных інвестыцый. Такую задачу паставіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні сёмай пазачарговай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пры прадстаўленні на пасаду старшыні праўлення Нацыянальнага банка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачы падтрымання золатавалютных рэзерваў на бяспечным для краіны ўзроўні і забеспячэння ўстойлівай работы банкаўскага сектара.

"Для гэтага ў банкаўскай сферы павінна быць сумленная і справядлівая канкурэнцыя. І гэта задача Нацыянальнага банка. Як рэгулятар, ён павінен кантраляваць якасць прадастаўляемых банкамі паслуг і кіраваць імі. І трэба памятаць: даходы банкам прыносяць кліенты - насельніцтва і прадпрыемствы. Страціць іх давер ні ў якім разе нельга!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, цяпер важна павысіць эфектыўнасць размеркавання фінансавых рэсурсаў у эканоміцы. Прэзідэнт падкрэсліў, што крэдыты банкаў павінны быць накіраваны ў першую чаргу на фінансаванне найбольш акупных праектаў: "Калі бачыце, што бізнес-праект не будзе акупляцца, - ніякіх крэдытаў быць не павінна!"

"Банкі не павінны браць на сябе празмерныя рызыкі. Трэба адыходзіць ад прынцыпу: кожнаму дапаможам. У выніку такіх дзеянняў могуць пацярпець усе. Значыць, трэба ўзмацніць банкаўскі кантроль за праблемнымі актывамі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі