20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў амерыканцам наведаць маючае адбыцца пасяджэнне Савета міру. Аб гэтым ён расказаў журналістам па выніках перагавораў з дэлегацыяй ЗША на чале са спецпасланнікам Джонам Коўлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Яны вельмі настойвалі, каб я прыехаў на чарговы Савет міру. Я ім сказаў адкрыта і сумленна, чаму я не змог наведаць (першае пасяджэнне, якое прайшло ў Вашынгтоне 19 лютага. - Заўвага БЕЛТА). Гэта не толькі таму, што там графік, яшчэ нешта", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што асноўнай прычынай, чаму ён не паляцеў тады ў ЗША, была раптоўная праверка боегатоўнасці Узброеных Сіл, якая праводзіцца ў Беларусі. "Вы ж бачылі, я падняў усю армію. Кожны дзень вечарам мне група, якая кантралюе і рэалізуе мае задумы, дакладвае аб ходзе гэтай, сапраўды ўпершыню ў гісторыі, такой маштабнай праверкі. Ну і як я мог паляцець? Мне што, кінуць гэты працэс? Нельга, - адзначыў Прэзідэнт. - Тым больш усе пачалі абмяркоўваць, што гэта мы ледзь ці не супраць Украіны або Польшчы робім, або Літвы. Ды не, мы гэта робім для сябе. Я хачу ўпэўніцца, які стан нашай арміі".


"Гэта асноўная была прычына, чаму я не змог паляцець", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Былі там і гадасці, якія еўрапейцы планавалі. Але гэта мы маглі абысці. Я, зразумела, міма Еўропы паляцеў бы. І ніякія гадасці (не атрымалася б зрабіць з боку ЕС. - Заўвага БЕЛТА). Бяспека?.. Я нават не думаў. Гэта збеглыя нашы завылі: "Лукашэнка спалохаўся!" Я не з пужлівых. Я нават не думаў пра нейкую бяспеку. Я ляцеў не да сяброў сваіх. Але да людзей, якія хацелі мяне бачыць. Той жа Прэзідэнт Трамп", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Таму я паабяцаў, што ў бліжэйшы час, калі ў вас будзе праходзіць мерапрыемства, мы сустрэнемся", - рэзюмаваў Прэзідэнт Беларусі.