Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Чэр 2020

Лукашэнка паабяцаў аб'явіць у Брэсце рэферэндум наконт лёсу акумулятарнага завода

Лукашэнка паабяцаў аб'явіць у Брэсце рэферэндум наконт лёсу акумулятарнага завода

23 чэрвеня, Брэст /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў аб'явіць у Брэсце рэферэндум наконт лёсу акумулятарнага завода. Аб гэтым ён заявіў 22 чэрвеня, сустракаючыся з жыхарамі абласнога цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прынялі рашэнне. Няхай вырашаць жыхары. Па акумулятарным як вырашыце, так і будзе. Я вам гэта гарантую і абяцаю. Я займу нейтральную пазіцыю, арганізую рэферэндум. А вы, толькі без гвалту, шуму. Вызначым месца, будзеце зваць людзей, дэбатаваць. Як на выбарах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Самы вялікі экалагічны прыхільнік у вас - гэта Прэзідэнт Беларусі. Для мяне гэта святое. Нават я, з'яўляючыся Прэзідэнтам, дрыжу за кожнае дрэўца", - дадаў беларускі лідар.

У ліку ўдзельнікаў сустрэчы быў мясцовы экаактывіст Дзмітрый Бекалюк. Ён згадзіўся з прапановай кіраўніка дзяржавы аб правядзенні рэферэндуму. "Калі, як вы сказалі, гэты рэферэндум адбудзецца, брастаўчане толькі будуць удзячныя", - заявіў ён.

"У гэтым можаш не сумнявацца. Гэта непасрэдныя паўнамоцтвы Прэзідэнта - арганізаваць рэферэндум у любой кропцы краіны", - адказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў асабіста пабываць на акумулятарным заводзе. "Абавязкова пабуду на гэтым заводзе", - запэўніў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яму вельмі важна паглядзець, як брастаўчане прымуць рашэнне. Пры гэтым ён запэўніў, што ў яго абсалютна нейтральная пазіцыя. З аднаго боку, завод патрэбны, ёсць рынкі збыту. Больш таго, гэта імпартазамяшчэнне - адзін з асноўных напрамкаў работы ў будучай пяцігодцы. "Можа, яны створаць новыя акумулятары для электрамабіляў, якімі я балею. І хачу, каб вы перамяшчаліся. Увесь свет ужо на гэта сарыентаваны", - выказаў меркаванне кіраўнік дзяржавы.

З другога боку, калі людзі вырашаць, што завод не патрэбны або яго трэба некуды перанесці, то, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта не катастрофа. "Хутчэй за ўсё, мы знойдзем недзе месца, дзе можна пабудаваць, яшчэ экалагічна праштудзіраваць гэты завод, падчысціць, паглядзім, што за абсталяванне", - сказаў ён.

Што датычыцца рэферэндуму, Прэзідэнт паабяцаў, што ўсё будзе праведзена абсалютна адкрыта і празрыста.

Па тэрмінах Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці мясцовы рэферэндум пасля прэзідэнцкіх выбараў ужо. "Пасля выбараў. Збяром хлеб, ураджай - і правядзём. Я з задавальненнем запішу сабе некалькі ачкоў, што ўнёс гэту прапанову на рэферэндум у Брэсце. І як народ вырашыць, так і будзе. Хутчэй за ўсё, калі гаспадары не растлумачаць, што адбываецца там, будуць (жыхары горада. - Заўвага БЕЛТА) за тое, каб яго некуды перанесці. Вельмі складана будзе ў кампактнай Беларусі некуды перанесці гэты завод. Хутчэй за ўсё, яго трэба будзе закрываць, але, можа, недзе знойдзем", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Астатнія ўдзельнікі сустрэчы, дзе прысутнічалі і прадстаўнікі брэсцкай апазіцыі, таксама падтрымалі гэта рашэнне.

У цэлым размова атрымалася вельмі канструктыўная, на памяць кіраўніка дзяржавы папрасілі зрабіць некалькі памятных сэлфі і фатаграфій.

Як паведамлялася, акумулятарны завод пабудаваны ТАА "АйПаўэр" у свабоднай эканамічнай зоне "Брэст" у раёне аэрапорта. Частка сродкаў на рэалізацыю праекта - Br5,7 млн ​​- была выдзелена з абласнога інавацыйнага фонду. Згодна з умовамі дагавора, завод павінны былі ўвесці ў эксплуатацыю да 31 ліпеня 2019 года. Аднак ён не прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу. Паколькі завод так і не пачаў працаваць, аблвыканкам запатрабаваў вярнуць грошы. У лютым 2020 года эканамічны суд Брэсцкай вобласці пастанавіў спагнаць з ТАА "АйПаўэр" атрыманыя з інавацыйнага фонду сродкі. Таксама кампанія павінна кампенсаваць у рэспубліканскі бюджэт Br57,2 тыс. дзяржпошліны. Што датычыцца завода, то ён нядаўна змяніў уладальнікаў і цяпер называецца ТАА "Акумулятарны Альянс".

Кіраўнік дзяржавы ўжо выказваўся наконт будаўніцтва акумулятарнага завода ў час візіту ў Брэст у верасні 2019 года, адзначыўшы, што трымае сітуацыю на кантролі і выступае на баку людзей, якія перажываюць за пытанні экалогіі. Разам з тым ён заклікаў не палітызаваць праблему. "Нехта хоча палітычна пагрэць рукі: ужо ўладу мяняць будуць, таму што завод дрэнны. Я хачу, каб мудрыя, адукаваныя, разумныя брастаўчане разумелі, што яны выкарыстоўваюць любую прычыну для таго, каб прарвацца да ўлады, - сказаў тады Аляксандр Лукашэнка. - Цяперашняя ўлада разбярэцца, не з такімі праблемамі разбіраліся. Мы яе вырашым так, як трэба брастаўчанам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі