Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Сак 2017

Лукашэнка: Органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народа

Лукашэнка: Органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народа

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 4 сакавіка ў час выступлення на ўрачыстым маршы ў азнаменаванне 100-годдзя ўтварэння беларускай міліцыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народа. За нястомнасць, самаадданасць і сілу духу, якая натхняе вас, не зважаючы на небяспеку, абараняць беларускі народ. У Беларусі ганарацца усімі, хто беражэ гонар мундзіра, з'яўляючыся ўзорам асабістай прыстойнасці і прынцыповасці. Тут цэняць сапраўдных прафесіяналаў, якія годна выконваюць свой абавязак. Вы павінны ўвасабляць лепшыя чалавечыя якасці: адказнасць, мужнасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народаКіраўнік дзяржавы адзначыў, што, захоўваючы лепшыя традыцыі і набыты вопыт, у нашы дні супрацоўнікі МУС паспяхова падтрымліваюць высокі ўзровень правапарадку ў краіне.

Лукашэнка: Органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народаПерад імі стаяць маштабныя задачы па ўмацаванні статусу Беларусі як бяспечнай дзяржавы. "Поспех тут залежыць ад дакладнасці і зладжанасці дзеянняў. Ад умення правільна аналізаваць сітуацыю і прымаць вывераныя рашэнні. Помніце, што ў вашай рабоце няма месца нядбайнасці, некампетэнтнасці і абыякавасці. Ад гэтага залежыць вера людзей у здольнасць улады абараніць правы і свабоды грамадзян. Злачыннасць адступае толькі там, дзе эфектыўна дзейнічаюць усе элементы праваахоўнай сістэмы. Таму, умацоўваючы органы ўнутраных спраў, мы ўдасканальваем і іншыя складнікі нацыянальнай бяспекі. Толькі ў комплексе ўсе пераўтварэнні могуць даць неабходны і чаканы грамадствам вынік", - упэўнены Прэзідэнт.

Лукашэнка: Органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народаАляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што за мінулыя гады органы аховы правапарадку ўпісалі ў свой летапіс многія слаўныя старонкі. "Іх гісторыя на ўсіх этапах з'яўлялася прыкладам мужнасці і адвагі. У пачатку мінулага стагоддзя міліцыянерамі ў найцяжэйшых умовах была знішчана хваля бандытызму. Неўвядальную славу яны набылі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваеннае ліхалецце. Мы з удзячнасцю і глыбокай павагай помнім усіх, хто, не шкадуючы сіл, стаяў на варце закона і інтарэсаў грамадзян. Ветэраны, якія прайшлі праз многія выпрабаванні, з'яўляюцца прыкладам сумленнага служэння Радзіме. Ад усёй душы мы дзякуем ім за подзвіг", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: Органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народаПрэзідэнт выказаў упэўненасць, што асабовы склад МУС будзе і далей эфектыўна вырашаць пастаўленыя задачы і з гонарам служыць Радзіме, і пажадаў усім у гэты святочны дзень міру, дабра, здароўя і поспехаў у працы на карысць Беларусі.Лукашэнка: Органы ўнутраных спраў заслужылі высокую ацэнку ўсяго беларускага народа

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі