Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Врс 2019

Лукашэнка: новае пакаленне не можа дазволіць здаць Беларусь

Лукашэнка: новае пакаленне не можа дазволіць здаць Беларусь

26 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі пацвердзіў незалежны курс далейшага развіцця суверэннай Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу на міралюбівы і незалежны характар беларускага народа. Асабліва гэта датычыцца цяперашняга маладога пакалення беларусаў, якія нарадзіліся ў перыяд суверэннай Беларусі і не ведаюць, што такое Савецкі Саюз.

"Вось гэта трэба ўлічваць - што людзі нарадзіліся ў незалежнай, суверэннай Беларусі. Яны не хочуць ні з кім канфліктаваць. Для іх што ўкраінец, што рускі - аднолькава", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Нахіліць і паставіць на калені - гэта не з Лукашэнкам, і гэта не з беларускім народам. З'явілася новае пакаленне. Гэтыя людзі не могуць сабе дазволіць здаць Беларусь", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі