6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі нікому не дазволяць перапісаць гераічную гісторыю савецкага народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У святочны дзень 9 Мая мы зноў паклонімся загінулым воінам каля абеліскаў і мемарыялаў, ускладзём кветкі да Вечнага агню, далучымся, вядома ж, да акцыі "Беларусь памятае". Гэтыя традыцыі прадоўжаць нашы дзеці і ўнукі, праўнукі. Вось для чаго мы сёння сабраліся і для чаго мы ўсё гэта робім. І мы нікому не дазволім перапісаць гераічную гісторыю савецкага народа. Мы ж не адзінокія ў гэтым. Зробім усё, каб быць дастойнымі нашых дарагіх ветэранаў - сапраўдных патрыётаў і лепшых сыноў нашай Айчыны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівыя словы кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам: "Вы - героі! Моцныя і няскораныя!"
Прэзідэнт падкрэсліў, што веліч здзейсненага подзвігу надае дзецям, унукам і праўнукам ветэранаў сілы для новых дасягненняў у імя міру на роднай зямлі. "Найніжэйшы вам паклон", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з Днём нашай Перамогі. "У роднай Беларусі на святой зямлі будзе заўсёды вечная памяць загінулым. Будзе заўсёды гонар і слава народу-пераможцу. З юбілеем Перамогі вас, беларусы, нашых гасцей, тых, хто да нас ставіцца з дабрынёй і любоўю. Міру, дабрабыту і працвітання нашай роднай Беларусі!" - пажадаў ён.