Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Лют 2018

Лукашэнка не бачыць альтэрнатывы мінскай пляцоўцы для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

Лукашэнка не бачыць альтэрнатывы мінскай пляцоўцы для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

13 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Рэальнай альтэрнатывы мінскай перагаворнай пляцоўцы для ўрэгулявання канфлікту ва Украіне на сённяшні дзень не існуе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па-ранейшаму з трывогай успрымаецца развіццё сітуацыі ў нашага бліжэйшага паўднёвага суседа. Беларусь прадаўжае забяспечваць неабходныя ўмовы для правядзення рэгулярных пасяджэнняў трохбаковай кантактнай групы. У 2017 годзе адбылося амаль 30 такіх сустрэч. Лічу, што, нягледзячы на розныя і даволі нечаканыя заявы (для грамадскасці, можа, нечаканыя, а для мяне гэта цалкам чаканыя заявы), рэальнай альтэрнатывы гэтай перагаворнай пляцоўцы на сённяшні дзень не існуе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым, адзначыў Прэзідэнт, за мінулы год у свеце не ўдалося пагасіць ні адзін з існуючых узброеных канфліктаў. Больш таго, узніклі новыя ачагі напружанасці, а палітычная канфрантацыя дзяржаў і блокаў атрымлівае заканадаўчае замацаванне ў нацыянальных стратэгіях.

"Разам з няспыннымі ўзброенымі канфліктамі і дэманстрацыяй гонкі ўзбраенняў у свеце актыўна выкарыстоўваюцца і іншыя формы міжнароднага націску. У іх ліку разнапланавыя санкцыі, шантаж, прыёмы эканамічнага ўдушэння, інфармацыйныя аперацыі. У той жа час механізмы падтрымання міжнароднай бяспекі практычна не працуюць, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - У гэтых умовах асаблівае значэнне набываюць саюзніцкія адносіны нашай краіны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі