Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Снж 2017

Лукашэнка назваў адзіную формулу кантактаў улады з бізнесам

Лукашэнка назваў адзіную формулу кантактаў улады з бізнесам

22 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў назваў адзіную формулу кантактаў улады з бізнесам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Маё патрабаванне да службовых асоб усіх узроўняў - ад старшыні сельскага Савета да міністра: выконвайце не толькі літару, але і дух прынятых рашэнняў. Усё ў законах не прапішаш, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Кожны кіраўнік, які прадстаўляе дзяржаўную ўладу, пры ажыццяўленні кантактаў з бізнесам павінен кіравацца адзінай формулай. Калі закон дае магчымасць дапамагчы - дапамажы! Калі закон не дае магчымасці дапамагчы - не перашкаджай! Калі закон патрабуе ўмяшацца - тады дзейнічай".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе прынятыя рашэнні ў частцы лібералізацыі ўмоў для вядзення бізнесу неабходна рэалізаваць у максімальна кароткія тэрміны. "А нам вельмі важна выпрацаваць сістэму кантролю выканання нарматыўна-прававых актаў", - сказаў ён. Адпаведныя даручэнні дадзены кіраўніцтву Адміністрацыі Прэзідэнта і Камітэта дзяржкантролю. "Калі патрэбны нейкія падзаконныя акты, іх трэба прыняць. І не трэба расцягваць на першую палавіну наступнага года. Трэба зрабіць гэта хутчэй", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, што цяпер урадам вядзецца вялікая работа над праектам указа аб ліцэнзаванні. "Лічу, што гэта павінен быць новы сістэмны дакумент, які комплексна і паслядоўна вырашае ўсе існуючыя на практыцы праблемы ў сферы ліцэнзавання. Аддайце яго для экспертызы ў Савет па прадпрымальніцтве", - сказаў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, выдадзеныя новыя дакументы заклалі аснову для перагляду заканадаўства ва ўсіх сферах, звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцтва. "Усю работу неабходна поўнасцю завяршыць на працягу 2018 года. Але спачатку органы ўлады павінны забяспечыць належнае інфармаванне людзей аб новых умовах работы, - даручыў беларускі лідар. - І вас прашу падключыцца да гэтай работы. Выкарыстоўвайце ўсе даступныя спосабы камунікацыі, праводзьце сустрэчы з людзьмі, нагружайце СМІ і не забывайце пра патэнцыял інтэрнэту. Растлумачце кожную літару новых рашэнняў".

"Прадстаўнікі бізнесу павінны разумець: у нас адна эканоміка, задачы, якія ставяцца ўраду, адносяцца і да вас", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што дзяржава кардынальна знізіла патрабаванні да ўмоў вядзення бізнесу. Аднак цяпер уся паўната адказнасці за стан спраў на прадпрыемствах ускладаецца на кіраўнікоў і ўласнікаў.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на тое, што органы ўлады практычна не ўмешваюцца ў цэнаўтварэнне. "Таму, калі прыбытку для развіцця хапае, не завышайце, трымайце нармальныя цэны, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Майце на ўвазе, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю я не адмяняў, я ўзмацніў гэта міністэрства. І кантраляваць, назіраць за цэнаўтварэннем (і Камітэт дзяржкантролю), не ўмешваючыся ў вашу дзейнасць, яно будзе заўсёды".

Прэзідэнт таксама папрасіў памятаць аб людзях і плаціць ім дастойную зарплату, забяспечваць занятасць.

"Апірайцеся на гэтыя тры простыя правілы, і вы заўсёды будзеце мець у асобе дзяржавы надзейнага партнёра і памочніка. Гэта я вам гарантую", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама разлічвае, што прынятыя рашэнні прывядуць да павышэння актыўнасці ў ІТ-сферы. "Прычым важна, каб і капіталы, і людзі, і тэхналогіі працавалі для ўсёй краіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі